ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Гісторыка-культурны музейны комплекс у в.Жылічы

Замовіць экскурсію
Тып: Гістарычны Размяшчэнне: Магілёўская вобласць

Гісторыка-культурны музейны комплекс у в Жылічы размешчаны ў гістарычным будынку Жыліцкага палацава-паркавага комплексу - помніку архітэктуры XIX - XX стст. Палац узводзіўся шляхціцам Ігнатам Булгакам. Комплекс з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якія характарызуе адметныя рысы гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, пабудаваны ў стылі класіцызму, якому ўласцівыя сіметрычна-восевыя кампазіцыі і стрыманасць дэкаратыўнага строя. У будынку палаца размясціўся гісторыка-культурны музейны комплекс з экспазіцыямі, якія знаёмяць наведвальнікаў з бытам людзей XIX - ХХ стст.. Экспазіцыі прадстаўлена прадметамі ўжытку таго перыяду: адзенне, посуд, гліняныя вырабы, прасы, лямпы. Таксама ў музеі можна ўбачыць дыярамы палацавага комплексу і сельскай мясцовасці.

Фота - Гісторыка-культурны музейны комплекс у в.Жылічы

    Графік працы Гісторыка-культурны музейны комплекс у в.Жылічы

    Размяшчэнне на карце - Гісторыка-культурны музейны комплекс у в.Жылічы

    Адрас 213948, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён, в.Жылічы GPS Google: 53.155675′ N, 53.155675′ E