Крычаўскі гiстарычны музей
Замовіць экскурсіюКрычаўскі гістарычны музей заснаваны 30 снежня 1959 года рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта дэпутатаў працоўных на базе матэрыялаў, сабраных краязнаўцам М.Ф. Мельнікавым. Музей адкрыты для наведвальнікаў 15 кастрычнік 1961 г. З 16 лютага 2008 г. музей размясціўся ў новым будынку - помніку архітэктуры XVIII ст. - палацы Пацёмкіна . Дэманстрацыйная плошча залаў музея складае 719 м2. Дзейнічае 2 пастаянныя экспазіцыі і 4 часовыя экспазіцыі. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 19812 адзінак, з іх асноўнага фонду 18628, навукова-дапаможнага 1184. У музеі штомесяц праводзяцца музейныя заняткі рознай тэматыкі: «Крычаў-горад з марской гісторыяй", "Крычаў праваслаўны», «Горад кавалёў і пушкароў", "Таямніцы археалогіі". Штогод у "ноч музеяў" арганізуецца тэатралізаванае прадстаўленне з жывой класічнай музыкай.
Фота - Крычаўскі гiстарычны музей
Экспазіцыі - Крычаўскі гiстарычны музей
- ”Гісторыя палаца” інтэр'ерная зала ў стылі «зімовага саду» з тэматычнай экспазіцыяй прысвечана гісторыі палаца. У экспазіцыі прадстаўлена 956 экспанатаў: антыкварныя мэбля, посуд XIX ст., археалагічныя калекцыі (з эпохі неаліту да XVIII ст.), зброя X - XIX стст., творы жывапісу, кнігі XVII - пачатку XX стст.
- ”Музей маці” прадстаўлены пісьмовыя, аўдыёвізуальныя, рэчавыя выявы, фатаграфіі, дакументы, узнагароды, асабістыя рэчы, творы скульптуры. Усяго налічваецца 179 экпанатаў.
- ”Пакой кіраўніка маёнткам” інтэр'ер рэканструяваны ў стылі XIX ст.
- ”Парадная зала” элементы інтэр'еру перадаюць агульны настрой бальнай залы эпохі Кацярыны II. Выкарыстоўваецца як канцэртна-лекцыйная зала.
- ”Рыцарская зала” тэматычная экспазіцыя па гісторыі Крычаўшчыны ад старажытнасці да 1772 г. з элементамі інтэр'еру XVII - 1-й паловы XVIII ст.
- ”Дзявочая” навуковая рэканструкцыя інтэр'ера ў стылі XIX ст.
- ”Сталовая” рэканструкцыя інтэр'ера выканана ў стылі XIX ст.
- ”Буфетная” рэканструкцыя інтэр'ера ў стылі XIX ст.
- ”Канапавая” навуковая рэканструкцыя інтэр'ера выканана ў стылі XIX ст.
- ”Будуар” навуковая рэканструкцыя інтэр'ера выканана ў стылі XIX ст.
Графік працы Крычаўскі гiстарычны музей
- Адміністрацыя 9.00 - 17.00 выхадныя панядзелак
- Каса 9.00 - 17.00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 9.00 - 17.00 выхадныя панядзелак