Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюУстанова культуры "Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей" заснаваны ў красавіку 1990 г. па рашэнню Міністэрства культуры і ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. З 1993 г. экспазіцыі музея размяшчаюцца ў будынку дарэвалюцыйнай пабудовы 1902 г. 7 мая 1996 г. музей прыняў сваіх першых наведвальнікаў.
Плошча экспазіцыйных памяшканняў музея складае 334 м2, агульная колькасць музейных прадметаў 10 365, з іх асноўнага фонду 3 809, навукова-дапаможнага 6 556.
У музеі праводзіцца навукова-даследчая работа: экспедыцыі па вёсках Чавускага раёна, падрыхтоўка навуковых даведак па калекцыях, папаўненне новымі раней невядомымі фактамі і падзеямі з гісторыі Чавускага раёна, падрыхтоўка гістарычных даведак аб вядомых і знакамітых земляках, аб значных падзеях і перыядах ў развіцці раёна. Прадастаўляецца паслуга для маладых у дзень шлюбу - вясельныя абрады, традыцыі і прыкметы, відэаздымка ў музейнай экспазіцыі.
Фота - Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
- Прырода Чавускага раёна выстаўлены пудзілы жывёл, птушкі і іх гнёзды, дыярама "Лес"
- Падводны мір нашых рэк прадстаўлены макет "Акварыум", чучалы рачных птушак, іх гнёзды, фатаграфіі, малюнкі
- Прырода і экалогія біягруппа "Воўк і аленіха", чучалы жывёл і птушак, гербарыі раслін
- Археалагічныя помнікі Чавускага раёна экспануюцца каменныя сякеры, секла, грузілы, крамянёвыя скрабкі, пласціны з рэтушы, венцы, нуклеўсы, льячкі, манеты, фрагменты ганчарнай керамікі, рушнікі, вітраж з гербам Святога Марціна
- Этнаграфія Чавускага раёна прадстаўлены макет з прадметамі побыту і этнаграфіі: таўкач, калаўрот, ступа, карыта, плуг, саха, кадкі, дзежкі, каромысел, жарон. Выстаўлена панорама "Горад Чавусы. Канец XIX ст.", манекены "Пахарь за сахой", "Дзяўчына-сялянка ў беларускай вопратцы", вітражы "Герб Пагоня" (XIII-XIV стст.), "Герб г. Чавусы".
- Удзельнікі рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны фотакопіі, копіі дакументаў, карты, газеты, муляжы, фотамантажы, барэльефы, вітраж "Серп і молат", малюнкі
- Вялікая Айчынная вайна экспануюцца карта-схема, фотакопіі, ксеракопіі, арыгіналы дакументаў, юбілейныя медалі, каскі савецкіх і нямецкіх салдат, панорама "Вайна", макет партызанскай зямлянкі, вітраж "Чырвоная зорка"
- Вызваленне Чавускага раёна прадстаўлены фатаграфіі, кнігі, скульптуры, дыярама "Прарыў нямецкай абароны ў в. Будзіно Чавускага раёна Магілёўскай вобласці", медалі "За баявыя заслугі", "За адвагу", "Ордэн Перамогі", "Ордэн Айчыннай вайны"
- Пасляваеннае развіццё Чавускага раёна экспануюцца фотакопіі, кнігі, граматы, дыпломы, пасведчанні, вымпела, пано, бюсты
Графік працы Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 08:00 - 17:00 выхадныя нядзеля
- Экспазіцыі 08:00 - 17:00 выхадныя нядзеля