Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюШклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей заснаваны 27.06.1990 г.. 1 верасня 2007 г. залы музея былі адкрыты для наведвальнікаў. Унікальнай асаблівасцю г. Шклова з'яўляецца тое, што на працягу сваёй гісторыі ён тройчы мяняў месцазнаходжанне і на кожным этапе развіцця меў пэўныя асаблівасці. Агульная колькасць адзінак захоўвання складае 5337 прадметаў, з іх асноўнага фонду - 3296, навукова-дапаможнага - 2041. Прадметы размяшчаюцца ў 1 музейным будынку дэманстрацыйнай плошчай залаў 400 м2 і прадстаўлены ў адной пастаяннай і трох перасоўных часовых экспазіцыях. Шклоўскі музей з'яўляецца цэнтрам навукова-даследчай, культурна-асветніцкай і краязнаўчай працы. На базе музея дзейнічаюць "Беларускае добраахвотнае грамадскае аб'яднанне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Шклоўшчыны" пошукавы атрад "Мемарыял", навукова-творчае аб'яднанне "Ведай і любі свой край". Распрацаваны і паспяхова праводзяцца аглядныя экскурсіі па горадзе і раёне: "Горад, у якім мы жывем" і "Малая радзіма". У склад раённага гісторыка-краязнаўчага музея ўваходзяць 3 філіяла: "Дом-музей П. Алейнікава" у в. Крівель, Музей працоўнай і баявой славы "Сельгастэхніка" ў г. Шклове, Музей працоўнай і баявой славы калгасу ім. М. Фрунзе ў в. Любігічы.
З культурна-масавых мерапрыемстваў праводзяцца інтэрактыўныя заняткі і лекцыі. Інтэрактыўны занятак "Па слядах маманта» дае магчымасць наведвальнікам даведацца шмат цікавага з жыцця маманта - іх месца пражывання, лад жыцця, і інш. Занятак суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй. Заняткі "Прыветанне, музей» знаёміць наведвальнікаў з паняццямі «музей», «экскурсія», «экскурсавод», «экспанат» і інш. Занятак праводзіцца з мэтай пашырыць кругагляд наведвальнікаў, прышчапіць цікавасць да музейнай культуры. Ўключае ў сябе наведванне экспазіцыі музея, а таксама гульні і конкурсы. Інтэрактыўны занятак "Светлае свята Вялікадня" - занятак пра традыцыі і звычаі Вялікадня. Суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй, велікоднымі конкурсамі і гульнямі. Занятак-свята «Калядкі ў музеі» дае магчымасць дакрануцца да гісторыі ўзнікнення свята, паўдзельнічаць у абрадах. Наведвальнікі маюць магчымасць даведацца пра калядныя варожбы, праспяваць калядныя песні і пагуляць у гульні. Занятак-свята «Гуканне вясны» складаецца з абрадаў, у якіх могуць прыняць удзел наведвальнікі. Інтэрактыўны занятак-свята «Свята Івана Купала» дае магчымасць дакрануцца да гісторыі ўзнікнення свята, паўдзельнічаць у абрадах. У ходзе занятак наведвальнікі маюць магчымасць даведацца пра купальскія варожбы, праспяваць купальскія песні. Лекцыя «Сем Шклоўскую цудаў" знаёміць з гісторыяй 7-мі Шклоўскімі цудамі - герб Шклова, ратушай, зубам маманта і інш. Лекцыя "Вялікая Айчынная вайна на Шклоўшчыне» - лекцыя аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Шклоўшчыны, пра герояў - землякоў, помнікі на тэрыторыі Шклоўшчыны, у памяць аб загінуўшых у гады вайны. Лекцыя «Прыгажосць і ўтульнасць беларускай хаты» ўключае ў сябе заняткі з выкарыстаннем прадметаў этнаграфіі, дае магчымасць наведвальнікам даведацца пра прадметы этнаграфіі, іх выкарыстанне і ўжыванне. Таксама наведвальнікі могуць даведацца шмат цікавага і пазнавальнага пра інтэр'ер беларускай хаты. У музеі працуе салон-магазін, у якім наведвальнікі і госці горада могуць набыць сувеніры з саломкі, ільну, тканіны, гліны. Таксама маюцца магніты, бралкі, гурткі, талеркі і іншыя прадукцыя з відамі Шклова.
Заўвага: у суботу і нядзелю музей працуе з 9.00 да 17.00.
Фота - Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
- ”Сярэднявечная гісторыя горада Шклова” прадстаўлены калекцыі археалогіі, нумізматыкі, сфрагістыкі, жывапісу, графікі. Гэты раздзел - адзін з самых цікавых старонак гісторыі горада, якая адлюстравана ў выглядзе трох месцазнаходжаннях горада (макета «Стары Шклоў», замчышча на Рыжкавічах, «Шклоўская ратуша»), і дапоўненая багатым археалагічным ў вітрынах і ілюстрацыйным на стэндах матэрыялам.
- ”Старажытная гісторыя Шклоўшчыны” адлюстроўвае матэрыяльную культуру і гаспадарчую дзейнасць ад палеаліту да ранняга жалезнага веку, сабраную з помнікаў археалогіі, якіх на тэрыторыі раёна больш за 70. Самы унікальны і старажытны экспанат гэтай экспазіцыі - зуб маманта (150 тыс. гадоў).
- ”Эпоха Зорыча” прадстаўлены калекцыі нумізматыкі, графікі, жывапісу, адзення, прадметы побыту і этнаграфіі. Зала прадстаўлены ў выглядзе музейнай інсталяцыі (ваеннае шляхетныя вучылішча, сцэна тэатральнага прадстаўлення і візіт Кацярыны II у Шклоў).
- ”Шклоўскае мястэчка ў XIX ст.” прадстаўлены калекцыі жывапісу, графікі, дакументаў, прадметаў побыту і этнаграфіі, бязмены, фотадакументаў, якія адлюстроўваюць матэрыяльную яўрэйскую культуру.
- ”Шклоўшчына у перыяд войнаў пач. ХХ ст. ” Шклоўская гісторыя гэтага часу адлюстравана ў музейнай экспазіцыі з дапамогай шматлікіх дакументаў, фатаграфій і прадметаў эпохі, а інсталяцыя частцы пакоя працоўнага Цішэрскага, дыярама «Шклоўская МТС» і інсталяцыя турэмнай камеры даюць магчымасць наведвальнікам адчуць сапраўдную атмасферу тых падзей.
- ”Вялікая Айчынная вайна” раздзел распавядае пра трагічныя і гераічныя падзеі на Шклоўшчыне, аб мужнасці савецкіх людзей, якія перамаглі фашызм. Яна прадстаўлена фотаздымкамі, баністыкай, фалерыстыкай, ваенным рыштункам, прадметамі побыту і этнаграфіі, сапраўднымі дакументамі і асабістымі рэчамі герояў-землякоў, партызан і падпольшчыкаў, дыярамы «Рэйкавая вайна» і інсталяцыяй «Дзень Перамогі».
- ”Паваенная і сучасная гісторыя Шклоўшчыны” у вітрынах залы можна ўбачыць рэчы-сімвалы савецкай эпохі, фатаграфі,і дакументы і фотадакументы, друкаваныя выданні, баністыку, фалерыстыку.
Графік працы Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 09:00 - 18:00 без выходных
- Каса 09:00 - 18:00 без выходных
- Экспазіцыі 09:00 - 18:00 без выходных