ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Валожынскі раённы краязнаўчы музей

Замовіць экскурсію
Тып: Краязнаўчы Выставачныя экспазіцыі: 7 Размяшчэнне: Валожын, Мiнская вобласць

Рабочая група па стварэнні Валожынскага краязнаўчага музея была створана ў 1997 годзе, яна праводзіла работы па зборы прадметаў музейнага значэння, звязаных з гісторыяй Валожынскага раёна. Музей быў заснаваны ў 2000 года. Для наведвальнікаў працуе з лютага 2010 года. На дадзены момант дэманстрацыйная плошча музейных залаў складае 282 м2, агульная колькасць музейных прадметаў 5 625, з іх асноўнага фонда 2 424, навукова-дапаможнага 3201. Сярод экспанатаў музея грамафон 1952 года выпуску, шалі падлогавыя з камплектам гір, датаваныя 1899 годам, малітоўнік канца XIX стагоддзя, а таксама літаратурна-навуковы часопіс "Каласы", выдадзены ў Вільні ў 1937 годзе. Музей пастаянна папаўняецца новымі прадметамі як падчас навуковых экспедыцый супрацоўнікаў, так і сіламі мясцовых жыхароў.

Фота - Валожынскі раённы краязнаўчы музей

    Экспазіцыі - Валожынскі раённы краязнаўчы музей

    1. Археалогія. Валожын старажытныя прылады працы, упрыгожванні, фрагменты керамікі з замчышча і гарадзішча Валожынскага раёна.
    2. Адзенне. Абутак. Ткацтва прадметы жаночага і мужчынскага адзення, абутак, вырабы з тканін ручной працы, спадніцы, блузкі, сукенкі, кашулі, паясы, ручнікі.
    3. Дакументацыя Валожыншчыны дакументы пачатку ХIХ-ХХ стст. з жыцця жыхароў Валожынскага раёна, самы стары дакумент датаваны 1801 годам.
    4. Друк друкаваныя выданні першай паловы ХХ стагоддзя.
    5. Манеты і грошы манеты і папяровыя грашовыя знакі ХIХ-ХХ стст.
    6. Этнаграфія Валожынскага раёна прылады працы, якія выкарыстоўваюцца на Валожыншчыне, кованые вырабы з жалеза.
    7. Валожын на фотаздымках фотаздымкі відаў Валожына, мястэчак Валожынскага раёна, вядомых людзей, партызан.

    Графік працы Валожынскі раённы краязнаўчы музей

    Размяшчэнне на карце - Валожынскі раённы краязнаўчы музей

    Адрас 222357, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Валожын, вул. М. Горкага, 9 GPS Google: 54.089943′ N, 54.089943′ E