ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Вілейскі краязнаўчы музей

Замовіць экскурсію
Тып: Краязнаўчы Выставачныя экспазіцыі: 8 Размяшчэнне: Вілейка, Мiнская вобласць

Вілейскі краязнаўчы музей быў заснаваны на падставе пастановы ЦК КПБ ад 30 ліпеня 1982 г., першая экспазіцыя створана ў 1985 годзе, 7 мая  гэта ж года музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.  Вілейскі музей размяшчаецца ў будынку, які з’яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Агульная колькасць прадметаў музейнага фонду на 2010 год склала 24 092 адзінак.

Экспазіцыі музея адлюстроўваюць гісторыю і культуру Вілейскага края ад старажытных часоў да другой паловы ХХ стагоддзя. Музей захоўвае матэрыялы археалагічных раскопак паселішчаў V-I тысячагоддзя да н.э. і курганных магільнікаў І тысячагоддзя н.э. У музея экспануюцца: нумізматычная калекцыя, у т.л. Касцяневіцкі манетны скарб ХVІІ стагоддзя, калекцыя дакументаў з царкоўных архіваў, прадметы этнаграфіі. З ратытэтаў выдзяляюцца скарб крамянёвых нажоў эпохі неаліта, скроневыя кольцы,  жаночыя ўпрыгожванні Х-ХІІ ст., падзорная труба і чыгуннае ядро напалеонаўскай арміі, нагрудны знак памочніка вілейскага гарадскога старасты 1892 года. У экспазіцыі размешчаны творы мастака Івана Занкавіча, майстра саломапляцення Пятра Гатоўка, майстра разьбы па дрэве Уладзіміра Субача.

На базе Вілейскага музея працуе студыя вілейскіх народных абрадаў і традыцый "Краявід" - народны аматарскі калектыў. Студыя праводзіць этнаграфічныя экспедыцыі па збіранню народных абрадавых і святочных песен, запісвае легенды і паданні Вілейшчыны, збірае прадметы побыту, ткацтва. Удзельнікамі студыі, якія наведалі дзесяткі вёсак Вілейскага раёна, запісана вялікая колькасць вясельных, купальскіх, пятроўскіх, веснавых, восеньскіх і інш. песен, што стагоддзямі спявалі нашыя прадзеды. На выснове вынаходак "Краявіда" Вілейскім музеем быў распрацаваны і паспяхова праводзіцца абрад вілейскага народнага вяселля "Горка - па-беларуску".

 У 1997 г. паводле пастановы Вілейскага райвыканкома у асобным будынку адкрыта выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча (1834-1919), акадэміка жывапісу Расійскай Акадэміі мастацтваў, ураджэнца Вілейшчыны. Амаль кожны месяц тут адчыняюцца новыя выстаўкі: мастакоў, народных майстроў, выставы з фондаў розных музеяў. У выставачнай зале пастаянна экспануецца копія карціны Нікадзіма Сілівановіча "Салдат з хлопчыкам" (1866), з арыгіналу Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Вілейскім музеем арганізуецца праект "Гістарычныя вандроўнічкі", які праходзіць у выглядзе заняткаў-гульняў для выхаванцаў дзіцячых садкоў і вучняў пачатковай школы і ў выглядзе заняткаў-лекцый для вучняў старэйшых класаў. Яго галоўная мэта: у забаўляльнай форме гульні на працягу года знаёміць і даваць першапачатковыя веды па беларускай культуры, традыцыям і абрадам, народным промыслам і рамёствам, беларускаму фальклору.

Праект ART-VILEYKA быў распрацаваны як культурна-адукацыйны праект аб сучасным беларускім мастацтве. На працягу года кожную суботу месяца адбываюцца лекцыі для шырокага кола наведвальнікаў залы выстаў, у рамках якіх ідзе гаворка аб сучасным візуальным мастацтве Беларусі (сучаснай фатаграфіі, жывапісе, перформансе, мультыплікацыі і інш.) у даступнай і адначасова цікавай для гледачоў форме.

Фота - Вілейскі краязнаўчы музей

    Экспазіцыі - Вілейскі краязнаўчы музей

    1. Беларуская хатка экспазіцыя характарызуе народны побыт, рамёствы і промыслы Вілейскага краю, прадстаўленыя прадметы хатняга ўжытку, іконы, народная адзенне.
    2. Вілія першыя пасяленні на тэрыторыі Вілейшчыны, сплаўны промысел, матэрыялы раскопак у басейне ракі Вілія, скарбы, рукапісы, скульптура.
    3. Граф Канстанцін Тышкевіч і яго падарожжа гісторыя жыцця і падарожжаў археолага і гісторыка К. Тышкевіча, матэрыялы экспедыцый па рацэ Вілія, карта падарожжа, кніга "Вілія і яе берагі", дакументы, рукапісы, знаходкі.
    4. Народныя промыслы Віленшчыны ганчарства, саломапляценне, лозапляценне, стварэнне музычных інструментаў, апрацоўка скур і воўны, кавальскае рамяство.
    5. Школа і крама 2 экспазіцыі на тэму гарадскога жыцця ў Вілейцы, школа ХХ стагоддзя - мэбля, парты, архіўныя дакументы, фота; крама крама габрэя пачатку ХХ стагоддзя, калекцыя самавараў і прадметаў бытавога попыту горожан.
    6. Знакамітыя землякі Вілейкі вядомыя ў Беларусі і за яе межамі ўражэнцы Вілейскага раёна - Н. Сілівановіч - аўтар мазаік Исакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу, І. Хацько - паэт, адзін Адама Міцкевіча, П. Орлік - гетман Украіны, аўтар першай канстытуцыі гэтай краіны, А. Гурыновіч - паэт-дэмакрат, А. Новік - поэтэсса, А. Альпяровіч - мастак, вучань Рэпіна.
    7. Выставы каля 12 выстаў у год - мастацкія, зброі, этнаграфіі, скульптуры, фотавыставы.
    8. Пакуты. Вайны на Вілейшчыне I і II Сусветныя вайны ў жыцці народа, Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г., грамадзянская вайна 1918-1920, партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Графік працы Вілейскі краязнаўчы музей

    Размяшчэнне на карце - Вілейскі краязнаўчы музей

    Адрас 220410, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Вілейка, пл. Свабоды, 1 GPS Google: 54.496135′ N, 54.496135′ E