Слуцкі краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюСлуцкі краязнаўчы музей заснаваны ў верасні 1952, адкрыты для наведвальнікаў 7 лістападзе 1952 У музеі сабраны помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, звязаныя з гісторыяй і прыродай краю. Функцыянуюць выставачная зала і 6 экспазіцыйных залаў, бібліятэка, архіў. Экспазіцыя музея распавядае пра гісторыю Слуцкага краю з самых старажытных часоў да сучаснасці. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 40 415, з іх 30 210 музейных прадметаў осноўнага фонда, 10 205 навукова-дапаможнага.У структуру Слуцкага краязнаўчага музея ўваходзяць філіялы Музей этнаграфіі і Галерэя мастацтваў.
Фота - Слуцкі краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Слуцкі краязнаўчы музей
- экспазіцыя прадстаўлены калекцыі Археалогія, Дакументы, Фотадакуманты, "Шкло. Фарфор", Нумізматыка, якія дэманструюць гісторыю Случчыны з самых старажытных часоў да сучаснасці.
- ”Гісторыя Слуцкага княства”
- ”Родная прырода”
- ”Побыт гараджан XIX - пач. XX стст. ”
- ”Найстарэйшая школа Беларусі - Слуцкая гімназія” дакументы і матэрыялы аб Слуцкай гімназіі і яе самых вядомых выпускніках - астраномаў В. Церасскім, заснавальніку адной з галін медыцыны А. Красоўскім, канструктару ў галіне ракетабудавання С. Косбергу і інш.
- ”Край у гады Вялікай Айчыннай вайны”
- ”Касманаўтыка і Случчына”
- ”Случчына спартыўная”
- Археалогія жаночыя ўпрыгажэнні, унікальныя шахматныя фігуркі з косці і дрэва, посуд XII-XIII стст.
- ”Побыт і заняткі сялян Слуцкага ўезда XIX - пач. ХХ стст. ” у экспазіцыі прадстаўлены нацыянальныя касцюмы, прадметы хатняга ўжытку, вырабы мясцовых майстроў ткацтва, пляцення і дрэваапрацоўкі.
Графік працы Слуцкі краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак