Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюУздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей быў заснаваны 6 лютага 1981 года, адкрыты для наведвальнікаў 1 лістапада 1986 г. Агульная плошча музея складае 1200 м². У музеі дзейнічае 6 экспазіцыйных залаў, на тэрыторыі музея размяшчаецца "Хатка ганчара", якая ў поўнай меры адлюстроўвае побыт ХІХ стагоддзя. Для наведвальнікаў арганізоўваюцца экскурсіі, чытаюцца лекцыі, праводзяцца тэматычныя вечары, сустрэчы з дзеячамі навукі і культуры, удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, народнымі ўмельцамі. Значнае месца ў дзейнасці музея займае выставачная работа. Фотадакументальныя і рэчавыя выставы экспануюцца ў многіх населеных пунктах раёна, школах, установах. Калекцыйны матэрыял музея выкарыстоўваецца не толькі ў культурна-асветніцкіх мэтах, ён служыць каштоўнай крыніцай для навуковых даследаванняў.
Фота - Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей
- Уздзеншчына са старажытных часоў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны матэрыялы па гісторыі першабытнага грамадства дазваляюць прадставіць жыццё нашых продкаў. Асаблівую ўвагу прыцягвае збор каменных прыстасаванняў, знойдзеных пры раскопках стаянак і пахаванняў старажытных людзей, а таксама выпадкова знойдзеных на палях і берагах вадаёмаў, што дазваляе прасачыць развіццё і спецыфіку гэтых прадметаў на працягу некалькіх гістарычных эпох. У музейным зборы маецца багаты матэрыял, які характарызуе побыт насельніцтва раёна, рамесную і мануфактурную вытворчасць, асвету, культуру таго часу.
- Уздзеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны шматлікія матэрыялы музея звязаны з тэмай «Вялікая Айчынная вайна». Гэта ўлёткі, дакументы, зброя, баявыя ўзнагароды, лісты з фронту, асабістыя рэчы кіраўнікоў і радавых удзельнікаў Вялікай айчыннай вайны. Яны дазваляюць выразна адлюстраваць асноўныя этапы вайны: падпольны, партызанскі рух, вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- Этнаграфія і побыт у раздзеле «Народнае мастацтва» дэманструюцца вырабы майстроў кавальнага і гончарнагаа рамёстваў, ткацтва і вышыўкі, разьбы па дрэве, пляцення, багатая калекцыя глінянай цацкі.
- Прырода Уздзенскага раёна знаёмства з флорай і фаунай роднага краю, тут экспануюцца асобныя тыпавыя віды расліннага і жывёльнага свету. Магутны гаспадар лесу - мядзведзь, ваўкі, бабёр, андатра, разнастайныя віды птушак - надоўга застаюцца ў сэрцы кожнага маленькага і дарослага наведвальніка музея.
- Заслужаныя дзеячы літаратуры, навукі і мастацтва ў музеі сканцэнтраваны багаты матэрыял пра пісьменнікаў, навукоўцаў, заслужаных дзеячаў культуры - ураджэнцаў Уздзеншчыны. Прыцягваюць увагу шматлікія працы мастакоў.
- Выставы рознай тэматыкі у выставачнай зале дэманструюцца выставы рознай тэматыкі з уласных фондаў і фондаў іншых музеяў, прыватных калекцый, работы мастакоў ураджэнцаў Уздзеншчыне і Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Сістэматычна дэманструецца выстава «Выратаваныя каштоўнасці» (калекцыя абразоў XIX стагоддзя). Ні адна выстава не засталася без увагі жыхароў раёна.
- «Хатка ганчара» наведванне экспазіцыі дазваляе акунуцца ў XIX стагоддзе.
Графік працы Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Каса 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак