Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
Замовіць экскурсіюМузей размяшчаецца ў палацы ХVІІІ ст., які належаў магнацкаму роду Храптовічаў. Музей валодае ўнікальнымі зборамі праваслаўных і каталіцкіх абразоў, старадрукаваных кніг, прадметаў літургічнага адзення, драўлянай скульптуры эпохі барока, багатай археалагічнай калекцыяй. Многія з прадметаў, прадстаўленых у экспазіцыі, маюць адзінкавыя аналагі ў свеце. Экскурсанты змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй, якая прысвечана гісторыі палаца ў кантэксце гарадской культуры ХVІІІ – пач. ХХ ст., з гісторыяй дахрысціянскіх вераванняў, хрысціянскіх канфесій, іудаізму, ісламу і іх укладам у развіццё культуры Беларусі.
Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі быў створаны згодна з пастановай Савета Міністраў БССР № 47 ад 16 лютага 1977 г. як Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі. Сучасную назву носіць з 2005 года. Першапачаткова размяшчаўся ў комплексе кляштара базыльянак, перададзенага ў 1992 годзе Праваслаўнай Царкве. Музей атрымаў будынак былога палаца (сярэдзіна XVIII - першая палова XIX стст.), які належыу К. Храптовічу, А. Тызенгаўзу, Ф.Мучынскому, І.Ляхніцкому. Рэстаўрацыйныя працы ў будынку завяршыліся ў 2009 г., у тым жа годзе адкрыта экспазіцыя "Эпоха. Час. Будынак". У кастрычніку 2012 года адкрылася экспазіцыя" Рэлігія і культура ў Беларусі". Музей размешчаны ў будынку дэманстратыўнай плошчай залаў 610,2 м2 і мае 2 пастаянныя, 2 часовыя і 7 перасоўных экспазіцый. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 85239, з іх асноўнага фонду - 66687, навукова-дапаможнага - 18552.
У музеі праводзяцца лекцыі (па дамоўленасці) на розныя тэмы: "Першавера продкаў (дахрысціянскія вераванні і культура старажытнага насельніцтва Беларусі)", Хрысціянізацыя беларускіх зямель і хрысціянская культура Х - XIII ст.","Праваслаўная царква і культура на Беларусі","Каталіцкая царква і культура на Беларусі","Уніяцкая царква і культура на Беларусі","Пратэстантызм і культура на Беларусі","Спачатку было слова...(Біблія - кніга кніг)","Сімволіка іконы","Зямны шлях Маці Божай","Хрысціянскія святыні Беларусі","Каталіцкія кастелы і кляштары Гродна","Старажытны Гродна","Асветнікі Беларусі - Ефрасіння Полацкая і Францыск Скарына","Жыцце захаваўшыя (духоўны подзвіг святарой ў гады Вялікай Айчынай вайны)","Славутыя мужы Гарадзеншчыны (Давыд Гарадзенскі, Вітаўт Вялікі, Стэфан Баторый)","Абарона Айчыны, барацьба с крыжакамі","Сімволіка архітэктуры і інтэр'ера хрысціянскіх храмаў","Святыя імены","Жанчыны роду Радзівілаў у рэлігіі і культуры XVI - XVIII стст.","Святы народнага календара","Повязь часоў: беларускі ручнік","Беларускі народны кастюм: традыцыі продкаў","Ад калыскі да нябес...","Святыя карані","Маўклівыя сведкі мінуўшчыны","Міфы і паданні пра старажытных багоў","У краіне майстроў","Дыструктыўныя секты і іх уплыў на моладзь" (толькі для настаўнікаў). Акрамя лекцый можна наведаць музейныя заняткі для пачатковых класаў сярэдняй школы г. Гродна "Падарожжа ў мінулае Белай Русі", "Погляд у мінулае" для школ і навучальных устаноў. 1-2 разы на тыдзень праходзяць канцэрты з выступленнем артыстаў Гродзенскай філармоніі, Гродзенскай капэлы, бардаў, народных калектываў і г.д. Па дамоўленасці праходзяць тэатральныя пастаноўкі - лялечныя спектаклі ў выкананні хатняга тэатра "Мар'я-мастачка" і свята "Дзень і ноч у музеі" - комплексная святочная праграма, якая ўключае вакальныя і танцавальныя нумары, гульні, майстар класы і інш. У музеі можна набыць буклет аб музеі, календары кішэнныя, паштоўкі з відамі Гродна, міні-паштоўкі ў стылі рэтра, дэкаратыўныя талеркі з выявай будынка музея, сувенірныя магніты, кнігі, гурткі з сімволікай музея.
Навукова-даследчая праца накіравана на даследаванні па тэмах экскурсіі "Рэлігія і мастацтва ў Беларусі" (у тым ліку напісанне артыкулаў, выступы на канферэнцыях, праца з архівамі і прыватнымі калекцыямі), складанне навуковых пашпартоў на прадметы з фондаў музея. Музей узнагароджаны дыпломам за перамогу ў намінацыі "Лепшая праца рэстаўратара" на Першым Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі".
Гродненскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі прапануе экскурсантам паўдзельнічаць у музейным практыкуме «Майстроў беларускіх дзівосы» падчас якога дарослыя і дзеці даведаюцца аб традыцыях вырабу беларускіх паясоў, іх рытуальным прызначэнні. Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць зрабіць свой пояс, які застанецца на памяць аб наведванні музея. Акрамя асноўнай экспазіцыі, увазе экскурсантаў таксама можа быць прапанавана падарожжа па горадзе, падчас якога можна ўбачыць каралеўскія замкі (XVI-XVIII стст.), Барысаглебскую царкву XII ст., кафедральны касцёл Св. Ксаверыя і іншыя славутасці.
Фота - Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
Экспазіцыі - Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
- ”Рэлігія і культура ў Беларусі” прадстаўлены матэрыялы археалогіі, абразы, кнігі (у тым ліку старадрукаваныя), дакументы. Знаёміць з гісторыяй хрысціянскіх канфесій, іудаізму, ісламу і іх укладам у развіццё культуры Беларусі - архітэктуры, іканапісу, жывапісу, скульптуры, кнігавыдавецкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- ”Эпоха. Час. Будынак” прадстаўлены жывапісныя палотны, паштоўкі, кнігі, абразы, велікодныя яйкі, тэатральныя плакаты, праграмкі, ўпрыгажэнні, сувеніры. Ўключае калекцыі "Жывапіс", "Дрэва", "Мастацкі метал", "Нумізматыка", "Тканіны", "Кнігі", "Прадметы побыту", "Старадрукаваныя кнігі".
Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
-
На канікулы ў каралеўскі Гродна (3 дні)
- Даты па запыце
- Працягласць: 3 дня
Графік працы Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
- Адміністрацыя 08:30 - 17:30 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак