ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Дом-музей Марка Шагала

Замовіць экскурсію
Тып: Мастацкі Выставачныя экспазіцыі: 2 Размяшчэнне: Віцебск, Віцебская вобласць

Дом-музей Марка Шагала створаны рашэннем Віцебскага гарвыканкама ў 1991 г.. Тады ж быў адкрыты Арт-цэнтр Марка Шагала. У 1997 г. у бацькоўскай хаце мастака была скончана рэстаўрацыя і створана экспазіцыя мемарыяльнага Дома-музея Марка Шагала. Музей размешчаны ў трох будынках дэманстрацыйнай плошчай залаў 409 кв.м. і ўключае ў сябе 2 пастаянных і 1 часовую перасоўную экспазіцыі. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 7290, з іх асноўнага фонду - 6800, навукова-дапаможнага - 490. З культурна-масавых мерапрыемстваў у музеі штогод праводзіцца Навуковая канферэнцыя "Міжнародныя Шагалаўскія чытанні". Кожны год 7 ліпеня, у Дзень нараджэння мастака праходзіць свята "У гасцях у Марка і Бэлы". У наяўнасці музея маецца друкаваная прадукцыя, магніты, пазлы, паштоўкі і г.д. з рэпрадукцыямі работ М. Шагала і выявамі музея. Супрацоўнікамі музея праводзяцца даследаванні розных пытанняў біяграфіі і творчасці Марка Шагала. Вынікі даследаванняў і матэрыялы Шагалаўскіх чытанняў публікуюцца ў штогодніку "Бюлетэнь Музея Марка Шагала" (выходзіць з 2000 г.), а таксама на сайце музея.

Фота - Дом-музей Марка Шагала

    Экспазіцыі - Дом-музей Марка Шагала

    1. Арт-цэнтр Марка Шагала прадстаўлена калекцыя работ М. Шагала, мастакоў еўрапейскага авангарду, сучасных мастакоў. У калекцыі маюцца серыя ілюстрацый да паэмы М.В. Гогаля "Мёртвыя душы" (1923-1925), серыі каляровых літаграфій на тэму "Біблія", створаныя ў 1956 і 1960 гадах, цыкл каляровых літаграфій "12 каленаў Ізраіля" (1960) і іншыя працы Марка Шагала.
    2. Дом-музей Марка Шагала у музеі прадстаўлены прадметы побыту XIX-XX стагоддзяў, а таксама копіі архіўных дакументаў і работ мастака, якія распавядаюць аб гадах жыцця Марка Шагала і сям'і яго бацькоў у Віцебску.

    Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Дом-музей Марка Шагала

    Графік працы Дом-музей Марка Шагала

    Размяшчэнне на карце - Дом-музей Марка Шагала

    Адрас 210026, Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Пакроўская, 11 GPS Google: 55.200561′ N, 55.200561′ E