Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.Н. Лепяшынскага
Замовіць экскурсіюУ 1954 годзе настаўнік гісторыі сярэдняй школы ў вёсцы Літвінавічы, краязнаўца І.Г. Якуш і старшыня калгаса П.А. Нядбайла прыехалі ў Маскву і падзяліліся з О.Б. Лепяшынскай ідэяй стварэння мемарыяльнага музея П.Н. Лепяшынскага, які ў 1918 годзе стварыў у Літвіновічах першую эксперыментальную школу-камуну. Вольга Барысаўна перадала для будучага музея асабістыя рэчы, дакументы, фатаграфіі з сямейнага альбома, мэблю з Маскоўскай кватэры. У 1968 годзе мемарыяльны музей упершыню адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў.
З 1968 па 1991 год музей быў цэнтрам палітыка-выхаваўчай работы ў раёне. 19 студзеня 2010 г адбылося ўрачыстае адкрыццё музея ў новым будынку.
У цяперашні час музей налічвае 6 экспазіцыйных залаў, колькасць музейных прадметаў якога складае больш за дзве тысячы.
Фота - Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.Н. Лепяшынскага
Экспазіцыі - Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.Н. Лепяшынскага
- Зала краязнаўства Археалогія, рукапісы, ваенная амуніцыя, фалерыстыка, дакументы
- Зала этнаграфіі Прадметы побыту і этнаграфіі
- Зала, прысвечаная дзіцячым і юнацкім гадам П.Н. Лепяшынскага Фотадакументы, музычныя інструменты, друкаваныя выданні
- Зала, прысвечаная рэвалюцыйнай і педагагічнай дзейнасці П.Н. Лепяшынскага Фотадакументы, графіка, скульптура
- Мемарыяльная зала Мэбля, музычныя інструменты, жывапіс, адзенне, прадметы побыту
- Рабочы кабінет Лепяшынскага Мэбля, фотадакументы, прадметы гісторыі, старадрукаваныя выданні
- Зала часовых выстаў
Графік працы Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.Н. Лепяшынскага
- Адміністрацыя 09.00 - 17.00 выхадныя нядзеля, панядзелак
- Каса 09.00 - 18.00 выхадныя нядзеля, панядзелак
- Экспазіцыі 09.00 - 18.00 выхадныя нядзеля, панядзелак