ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова

Замовіць экскурсію
Тып: Асабісты Выставачныя экспазіцыі: 4 Размяшчэнне: Віцебск, Віцебская вобласць

Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова створаны ў Віцебску згодна з распараджэннем Савета Міністраў БССР ад 1 лютага 1966 года і з загадам Міністэрства культуры БССР ад 24 сакавіка 1966 г. «Аб адкрыцці і арганізацыі мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова» як гарадскі. Рашэннем выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сьнежня 1968 г. гарадскі музей ператвораны ў абласны. Адчынены 5 ліпеня 1969 г. у дні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у будынку былога прытулку адстаўных чыноўнікаў імя К. Д. Галеміёўскага (кан. XIX - пач. ХХ ст.). Музеем кіравалі І. Сіманькоў, Н. Сямешына. З 2002 г. дырэктар І. А. Шышкова.

Пастаянная экспазіцыя музея прысвечана жыццю і дзейнасці Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна Віцебска М. П. Шмырова, а таксама партызанскаму руху на Віцебшчыне.

У музеі прадстаўлены наступныя калекцыі:

  • 105 Авіяцыйны полк
  • Брыгада імя Чырванасцяжнага Ленінскага Камсамола
  • Калекцыя 1-ага абласнога пленэру
  • Калекцыя Сталярова
  • Калекцыя узнагарод
  • Асабістыя дакументы Шмырова
  • Зброя
  • Першая Беларуская партызанская брыгада
  • Першая Віцебская партызанская брыгада

Фота - Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова

    Экспазіцыі - Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова

    1. Экспазіцыя распавядае пра дзіцячыя і юнацкія гады М. П. Шмырова, пра яго працоўную і грамадскую дзейнасць у даваенны перыяд, пра арганізацыю партызанскага руху на тэрыторыі былога Суражскага раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.)
    2. Экспазіцыя прысвечана далейшаму пашырэнню партызанскага руху ў Беларусі, вызваленню горада Віцебска і Беларусі, пераможнаму завяршэнню Вялікай Айчыннай вайны.
    3. Экспазіцыя распавядае пра працоўную і грамадскую дзейнасць М. П. Шмырова ў пасляваенныя гады.
    4. Матэрыялы экспазіцыі сведчаць пра ўсенародную любоў да праслаўленага партызанскага камандзіра Бацькі Міная.

    Графік працы Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова

    Размяшчэнне на карце - Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова

    Адрас г. Віцебск, вул. Чэхава, 4 GPS Google: 55.203000′ N, 55.203000′ E