Расонскі музей баявой садружнасці
Замовіць экскурсіюРасонскі Музей баявой садружнасці адкрыты 4 ліпеня 1981 г. У час Вялікай Айчыннай вайны на Расоўшчыне дзейнічаў другі - партызанскі - фронт. Рускія, беларусы, латышы, літоўцы - аб'яднанымі сіламі наносілі фашысцкім захопнікам зруйнавальныя ўдары. Тут у шырокім раёне утварыўся Брацкі партызанскі край.
Дружба рускага, беларускага, латышскага і літоўскага народаў мае глыбокія гістарычныя карані. Аб гэтай дружбе распавядаюць экспазіцыі Музея баявой садружнасці. Матэрыялы і дакументы знаёмяць з подзвігамі савецкіх воінаў ў абарончых баях на паўночным захадзе Беларусі, з гераічнымі эпізодамі бітваў пад Масквой, на Волзе, пад Курскам і Арлом, у перыяд вызвалення нашай рэспублікі і паняволеных народаў Еўропы ад фашысцкіх захопнікаў, удзельнікамі якіх былі ўраджэнцы Расонскага раёна.
Музей з'яўляецца цэнтрам ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання. Экскурсіі ў музеі і па месцах баёў савецкіх воінаў і партызан, гутаркі, лекцыі, тэматычныя вечары, - такія формы яго масавай работы. Выяўленне і збор рэліквій гераічнага мінулага краю вядзецца пастаянна. У фондах музея захоўваецца больш за 10 тысяч дакументаў і прадметаў музейнага значэння. Экспазіцыі размяшчаюцца ў 13 залах. Асобная зала прысвечаны вядомаму партыйнаму і дзяржаўнаму дзеячу Герою Савецкага Саюза, Герою Сацыялістычнай Працы П.М. Машэраву. На пляцоўцы перад уваходам у будынак размешчана выстава цяжкага ўзбраення Чырвонай Арміі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Мастацкае афармленне экспазіцыі музея выканана мастаком В. К. Чуглазовым.
Фота - Расонскі музей баявой садружнасці
Экспазіцыі - Расонскі музей баявой садружнасці
- Рэчавы фонд прадметы побыту ваеннага часу, адзенне, музычныя інструменты, сцягі, гаспадарчы інвентар, форменнае адзенне, ткацкія вырабы, сталовыя прыборы, медыцынскія інструменты, кераміка
- Дакументы асабістыя дакументы воінаў, партызан, жыхароў раёна, кнігі, плакаты, асабістыя лісты, газеты, улёткі, рукапісы
- Выяўленчае мастацства карціны, малюнкі, скульптура, паштоўкі, жывапіс, графіка
- Нумізматыка ордэны, медалі, значкі, грашовыя знакі (манеты)
- Зброя агнястрэльная зброя перыяду Вялікай Айчыннай вайны
- Фотаздымкі асабістыя фатаграфіі воінаў і партызан, заслужаных жыхароў раёна, фатаграфіі асобных гістарычных падзей
Графік працы Расонскі музей баявой садружнасці
- Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 08:00 - 17:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 08:00 - 17:00 выхадныя панядзелак