Мемарыяльны музей Мележа
Замовіць экскурсію
Тып: Гістарычны
Размяшчэнне: Хойнікі, Гомельская вобласць
Мемарыяльны музей Мележа быў адкрыты ў 2009 годзе і далучаны да Хойніцкага краязнаўчага музею.
Іван Паўлавіч Мележ знакаміты беларускі савецкі празаік, драматург, публіцыст. Ён нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1938 годзе з адзнакай скончыў школу ў Хойніках, працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола, а ў 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры і гісторыі, але на першым курсе быў прызваны ў Савецкую армію. Першы яго верш «Радзіме» быў апублікаваны ў 1939 годзе. Перад вайной яго вершы друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Бальшавік Палесся», у 1943 годзе ў «Бугурусланской праўдзе».