Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюКрупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей заснаваны 26 мая 1995 г. Новы будынак музея быў адкрыт 30 чэрвеня 2004 г. Місія Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея заключаецца ў адраджэнні, даследаванні і захаванні нацыянальнай гістарычнай і культурнай спадчыны Крупскага раёна і горада Крупкі. Пачатак у стварэнні музея быў пакладзены грамадскай дзяячкай, першым дырэктарам, Белай Таццянай Якаўлеўнай, якая пранесла любоў да свайго краю праз усё жыццё. Сёння Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей - дынамічны, сучасны і культурны цэнтр, у якім сабрана самая шырокая інфармацыя пра гісторыю і культуру, традыцыі і звычаі Крупшчыны. 3 ліпеня 2010 на тэрыторыі музея была адкрыта Алея Славы Герояў.
У фондах музея захоўваюцца 34 калекцыі. Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей налічвае 6391 экспанат асноўнага фонду і больш 2068 экспанатаў навукова-дапаможнага.
Ўзнагароды музея: 27 снежні 1995 года музею было прысвоена званне «Народны». Дыплом за ўдзел у першым нацыянальным форуме «Музей Беларусі» г.Гродна 2012г. Ганаровыя граматы, падзякі.
Фота - Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
- ”Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей” у дадзеным выставачнай зале прадстаўлены экспанаты з калекцый археалогія, этнаграфія, баністыка, нумізматыка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура, ткацтва, жывапіс, а таксама многае іншае. У рамках гэтай экспазіцыі госці музея могуць пазнаёміцца з гісторыяй Крупскага краю.
Графік працы Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 9:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 9:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля
- Экспазіцыі 9:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля