ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей

Замовіць экскурсію
Тып: Этнаграфічны Размяшчэнне: Старыя Дарогі, Мiнская вобласць

Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей размешчаны ў Палацы культуры г. Старыя Дарогі, у 2009 г. музей адзначыў дзесяцігадовы юбілей. 16 фондавых калекцый на 01.01.2012 г. ўтрымліваюць 3175 прадметаў, з іх 2581 адзінка захоўвання асноўнага фонду і 594 навукова-дапаможнага. Фонды музея захоўваюць жывапісныя палотны земляка, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР І.М. Стасевіча, работы знакамітых беларускіх графікаў і майстроў медальернага мастацтва А. Кашкурэвіча, Я. Ціхановіча, С. Геруса, С. Гарбуновай, драўляную скульптуру разьбяра І. Лізуру. У выставачнай зале музея праходзяць выставы, прэзентацыі і майстар-класы, конкурсы, лекцыі і экскурсіі, тэматычныя музейныя ўрокі, пазнавальна-гульнявыя праграмы, акцыі і сустрэчы.

Графік працы Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей

Размяшчэнне на карце - Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей

Адрас 222932, Мінская вобл., Г. Старыя дарогі, вул. Пралетарская, 31 GPS Google: 53.040378′ N, 53.040378′ E