ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Замовіць экскурсію
Тып: Гістарычны Размяшчэнне: Мінск, Мiнская вобласць
Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў адкрыты ў 1989 годзе да 60-годдзя Акадэміі навук і размешчаны ў будынку Галоўнага корпуса НАН Беларусі. Плошчу музейнай экспазіцыі складае 250 кв. м, у фондах Музея налічваецца каля 13 тысяч экспанатаў, з якіх больш за 3,5 тысячы прадстаўлена ў пастаянна дзеючай экспазіцыі.

Экспазіцыя Музея адлюстроўвае асноўныя этапы станаўлення і развіцця акадэмічнай навукі ў Беларусі, гісторыю фарміравання сучаснай арганізацыйнай структуры Акадэміі навук, дасягненні і вынікі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці яе вучоных і арганізацый, этапы станаўлення акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх, гуманітарных, сацыяльных і іншых навук. У Музеі прадстаўлены таксама матэрыялы па арганізацыі навукі ў Беларусі з пачатку XX стагоддзя, з моманту стварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Асобныя раздзелы экспазіцыі прысвечаны пытанням дзяржаўнага кіравання навукай і міжнародным навукова-тэхнічным сувязям.

Фота - Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Графік працы Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Размяшчэнне на карце - Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Адрас 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66 GPS Google: 53.920448′ N, 53.920448′ E