ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей гісторыі пладаводства Беларусі

Замовіць экскурсію
Тып: Сельскагаспадарчы Выставачныя экспазіцыі: 5 Размяшчэнне: Мінск, Мiнская вобласць
Музей гісторыі пладаводства Беларусі быў адкрыты 10 кастрычніка 1995 г. у дзень 70-годдзя інстытута. Размяшчаецца ў галоўным корпусе. У аснову экспазіцыі пакладзены прадметна-храналагічны прынцып. Ён складаецца з пяці буйных раздзелаў і адлюстроўвае развіццё пладаводства на тэрыторыі Беларусі з XI стагоддзя па цяперашні час.

У музейнай экспазіцыі ўпершыню ўведзены ў навуковы абарот і шырока прадстаўлены архіўныя матэрыялы XVI, XVIII-XX стст. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва і архіваў навуковых устаноў Беларусі, Санкт-Пецярбургскага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Польскага музея гісторыі сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай прамысловасці ў Познані, а таксама з бібліятэк рэспублікі, прыватных збораў і калекцый.

Фота - Музей гісторыі пладаводства Беларусі

    Экспазіцыі - Музей гісторыі пладаводства Беларусі

    1. Археалагічныя гісторыка-летапісныя весткі аб пачатку пладаводства на тэрыторыі Беларусі развіццё пладаводства на тэрыторыі Беларусі ў ранняе сярэднявечча, стан пладаводства ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойдскім. Батанічныя сады ў Беларусі ў XVIII ст. Батанічныя калекцыі XIX-XX стст. Развіццё пладаводства ў XIV-XVIII стагоддзях.
    2. Развіццё пладаводства Беларусі ў XIX-XX стагоддзях беларускае аддзяленне Ўсесаюзнага інстытута прыкладной батанікі і новых культур. Пачатак сістэматычных навуковых даследаванняў па пладаводству ў Беларусі ў 1931-1941 гг. Пладаводства Беларусі ў 1917-1941 гг. Пладаводства на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Развіццё пладаводства Беларусі ў 1942-1956 гг. Развіццё пладаводства Беларусі ў 1956-1995 гг. Развіццё пладаводства Беларусі ў 1996-2015 гг.
    3. Сучасны перыяд пладаводства Беларусі даследаванні па захоўванню і перапрацоўцы пладоў і ягад на Беларусі. Аддзел укаранення і маркетынгу. Зямецтва і яго навуковае забеспячэнне на Беларусі.
    4. Развіццё рэгіянальнага пладаводства Беларусі гісторыя развіцця рэгіянальнага пладаводства Беларусі. Гісторыя юных натуралістаў.
    5. Садоўніцтва ў геральдыцы і фалерыстыкі старадаўні садовы інструмент. Інструмент у пладаводстве.

    Графік працы Музей гісторыі пладаводства Беларусі

    Размяшчэнне на карце - Музей гісторыі пладаводства Беларусі

    Адрас 223013, Рэспубліка Беларусь, Мінскі раён, пас. Самахвалавічы, вул. Ковалëва, 2 GPS Google: 53.738616′ N, 53.738616′ E