Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах
Замовіць экскурсіюБудаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам мясцовага камітэта з суседніх памешчыкаў, прадстаўніком якога была графіня Марыя Тышкевіч з роду Радзівілаў. Асноўнымі сродкамі былі ахвяраванні вернікаў. У сувязі з паўстаннем 1863 г. касцёл быў зачынены і ў 1866 г. пераасвячоны пад праваслаўную Ўспенскую царкву. З 1866 ён дзейнічаў як Успенская, а ў 1873 - як Крэстагорская царква. Каля храма быў шэраг розных гаспадарчых і жылых збудаванняў. У 1880 г. перад храмам былі пастаўлены драўляныя званіца і капліца, але да сённяшніх дзён яны не захаваліся. У 1930-х гадах храм зачынілі.
У час Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. будынак храма быў значна пашкоджаны і аднаўленне не праводзілася. У 1970-х гг. пачалося будаўніцтва АСК «Раўбічы». Будынак былога храма апынуўся на тэрыторыі спарткомплексу. Было прынята рашэнне руіны будынка знесці, каб яны не сапсавалі агульны выгляд спартыўнага аб'екта. Аднак у апошні момант было вырашана не знішчаць, а адрэстаўраваць будынак і прыстасаваць яго пад Музей беларускага народнага мастацтва. З 1975 па 1978 гг. адбываліся рэстаўрацыйныя працы, якія вяліся навукова-даследчым праектным бюро Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР на чале з вядучым архітэктарам Л.В. Паўлавай. Згодна з праектам рэстаўрацыі было вырашана вярнуць будынку тое аблічча, якое адпавядала бы перыяду яго пабудовы ў канцы XIX ст. 12 снежня 1979 года ў будынку былога храма быў адкрыты Музей беларускага народнага мастацтва.
Фота - Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах
Экспазіцыі - Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах
- ”Асноўная экспазіцыя” Асноўная экспазіцыя музея знаёміць з традыцыйным народным мастацтвам XVI - пачатку XX стагоддзя і з творамі сучасных майстроў.
Графік працы Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах
- Адміністрацыя 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак, аўторак
- Каса 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак, аўторак
- Экспазіцыі 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак, аўторак