Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей - сядзіба М.К. Агінскага»
Замовіць экскурсію
Тып: Гістарычны
Размяшчэнне: Гродзенская вобласць
Залескі палацава-паркавы ансамбль - помнік архітэктуры XVIII - XIX стст. Належаў роду князёў Агінскіх, з 1802 - Міхалу Клеафасу Агінскаму, знакамітаму палітычнаму дзеячу і кампазітару. Сядзіба пабудавана ў 1802-1805 гг. у стылі класіцызм па праекце архітэктара І.Пусье. У палацы размешчаны літаратурны музей-сядзіба М.К.Агінскага. Менавіта ў гэтым месцы Агінскім - аўтарам музыкі песні «Яшчэ Польшча не загінула», ствараліся шэдэўры, вядомыя ва ўсім свеце. Таксама ў Залессе Агінскі напісаў адзін з сваіх самых значных музычных твораў - воперу «Зеліда і Валькур або Банапарт у Каіры».
Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей - сядзіба М.К. Агінскага» пачало сваю працу з красавіка 2010 года пад патранажам мясцовага дабрачыннага фонду «Паўночныя Афіны». Так, у часы М.К.Агінскага называлася гістарычная сядзіба ў в. Залессе Смаргонскага раёна, дзе збіраліся выбітныя дзеячы той эпохі з Пецярбурга, Масквы, Парыжа, Варшавы і іншых гарадоў. На музычна-літаратурных вечарах, якія праводзіліся ў сядзібе, выконвалася мноства твораў кампазітара: фартэпіянныя і вакальныя п'есы, паланезы, вальсы, мазуркі. Тут жа быў створаны і ўпершыню прагучаў вядомы ва ўсім свеце паланез Агінскага «Развітанне з радзімай».
Фота - Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей - сядзіба М.К. Агінскага»
Графік працы Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей - сядзіба М.К. Агінскага»
- Адміністрацыя 9:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Каса 9:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 9:00 - 18:00 выхадныя панядзелак