ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Неарускі

Неарускі стыль - кірунак у рускай, у тым ліку ў маскоўскай, архітэктуры канца XIX ст. - 1910-х гг. Характарызуецца не дакладным капіраваннем асобных дэталяў, дэкаратыўных формаў або аб'ёмаў, а абагульненасць матываў, тонкай і творчай стылізацыяй стылю-прататыпа. Агульныя прынцыпы формаўтварэння (ад інтэр'еру да вонкавых формаў), пластычнасць, яркая дэкаратыўнасць пабудоў неарускага стылю дазваляюць разглядаць яго ў якасці нацыянальна-рамантычнай плыні ў рамках стылю мадэрн.

Яркімі прыкладамі гэтага стылю ў Беларусі з'яўляюцца Свята-Георгіеўская царква ў Менску, абласны тэатр драмы і камедыі ў Магілёве, капліца-пахавальня ў Міры.