Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 1999 г. №447
Указ "Аб стварэнні Нацыянальнага парка "Нарачанскі"
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 ліпеня 1999 г. N 447
АБ СТВАРЭННІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПАРКА "НАРАЧАНСКІ"
[Змены і дапаўненні:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня
1999 г. N 494 (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і
пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь, 1999 г.,
N 24, арт. 685)]
У мэтах захавання ўнікальных прыродных комплексаў, больш поўнага і эфектыўнага выкарыстання рэкрэацыйных магчымасцей прыродных рэсурсаў Мядзельскага раёна і прылеглых да яго тэрыторый і ў адпаведнасці са Схемай рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:
Стварыць з улікам прапаноў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага аблвыканкама, Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Мядзельскага, Вілейскага, Пастаўскага, Смаргонскага раёнаў Нацыянальны парк "Нарачанскі" плошчай 94 тыс. гектараў і яго навукова-вытворчую базу - эксперыментальную лесаахоўную гаспадарку "Мядзель" плошчай 32,2 тыс. гектараў з перадачай іх у вядзенне Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гэтых мэтах:
перадаць ва ўстаноўленым парадку Мядзельскі лясгас (па стане на 1 ліпеня 1999 г.) з вядзення Міністэрства лясной гаспадаркі ў вядзенне Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
вылучыць зямельныя ўчасткі (землі ляснога фонду) агульнай плошчай 317 гектараў, у тым ліку 135 гектараў з земляў Пастаўскага лясгаса (квартал N 98 Лынтупскага лясніцтва) і 182 гектары з земляў Смаргонскага лясгаса (кварталы N 49 і 50 Вішнеўскага лясніцтва), і прадаставіць іх у пастаяннае карыстанне Нацыянальнаму парку "Нарачанскі".
Устанавіць, што да вылучэння і прадастаўлення зямельных участкаў Нацыянальнаму парку "Нарачанскі" землекарыстальнікі абавязаны выконваць на гэтых землях рэжым гаспадарчай дзейнасці і правілы аховы прыродных рэсурсаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Зацвердзіць прыкладзеныя Палажэнне аб Нацыянальным парку "Нарачанскі", апісанні межаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі" і яго ахоўнай зоны.
Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
-
у месячны тэрмін унесці ва ўстаноўленым парадку прапановы аб вызваленні ад выплаты курортнага збору асоб, якія прыбываюць на адпачынак у здраўніцы, на турыстычныя базы і ў зоны адпачынку, размешчаныя на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Нарачанскі", і аб усталяванні кампенсацыйных выплат, якія спаганяюцца з указаных асоб (у тым ліку за карыстанне прыроднымі экасістэмамі і рэкрэацыйную нагрузку), з унясеннем атрыманых сум на адпаведны рахунак гэтага парку для правядзення прыродаахоўных мерапрыемстваў;
- забяспечыць прывядзенне прававых актаў Урада Рэспублікі Беларусь і падначаленых яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў адпаведнасць з гэтым Указам.
-
Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку забяспечыць у двухмесячны тэрмін:
- зацвярджэнне структуры, штата і каштарысу выдаткаў на ўтрыманне Нацыянальнага парку "Нарачанскі" і яго рэгістрацыю;
сумесна з Міністэрствам лясной гаспадаркі, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрствам фінансаў, Мінскім і Віцебскім аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам - выкананне арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, пералічаных у пунктах 1, 6 і 7 гэтага Указа;
сумесна з зацікаўленымі - распрацоўку і зацвярджэнне плана падрыхтоўкі праектаў, звязаных з арганізацыяй і развіццём Нацыянальнага парку "Нарачанскі";
у межах сваёй кампетэнцыі прыняцце іншых мер, неабходных для рэалізацыі палажэнняў гэтага Указа.
Міністэрству фінансаў пры фарміраванні бюджэту на 2000 і наступныя гады прадугледжваць выдзяленне Нацыянальнаму парку "Нарачанскі" фінансавых сродкаў на ўтрыманне гэтага парку, вядзенне лясной і паляўнічай гаспадаркі, а таксама на распрацоўку праектаў, прадугледжаных у чацвёртым абзацы пункта 4 гэтага Указа.
Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінскім аблвыканкаму і гарвыканкаму, Міністэрству спорту і турызму, Дзяржаўнаму камітэту па гідраметэаралогіі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту забяспечыць перадачу ва ўстаноўленым парадку ў вядзенне Нацыянальнага парку "Нарачанскі" аб'ектаў гаспадарчага і турыстычнага прызначэння згодна з дадаткам 1.
Пункт 6 - з зменамі, унесенымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 1999 года N 494. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінскім аблвыканкаму і гарвыканкаму забяспечыць перадачу ва ўстаноўленым парадку ў вядзенне Нацыянальнага парку "Нарачанскі" аб'ектаў гаспадарчага і турыстычнага прызначэння згодна з дадаткам 1.
Мінскаму і Віцебскаму аблвыканкамам перадаць у пастаяннае карыстанне Нацыянальнаму парку "Нарачанскі" вадаёмы згодна з дадаткам 2.
Мінскаму аблвыканкаму забяспечваць усталяванне заданняў па аб'ёмах паставак тавараў (работ, паслуг) для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб і лімітаў цэнтралізавана размеркаваных рэсурсаў для Мядзельскага раёна з улікам стварэння Нацыянальнага парку "Нарачанскі".
Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў і Беларускаму рэспубліканскаму аб'яднанню "Белмежкалгасздраўніца", Мінскаму абласному савету АСВОД у месячны тэрмін вырашыць пытанне перадачы ў вядзенне Нацыянальнага парку "Нарачанскі" аб'ектаў гаспадарчага прызначэння і адпачынку згодна з дадаткам 3.
Пункт 9 - з зменамі, унесенымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 1999 года N 494. Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў і Беларускаму рэспубліканскаму аб'яднанню "Белмежкалгасздраўніца" у месячны тэрмін вырашыць пытанне перадачы ў вядзенне Нацыянальнага парку "Нарачанскі" аб'ектаў гаспадарчага прызначэння і адпачынку згодна з дадаткам 3.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.07.1999 N 447
ПАЛАЖЭННЕ
аб Нацыянальным парку "Нарачанскі"
Агульныя палажэнні
Нацыянальны парк "Нарачанскі" (далей - Нацыянальны парк) створаны з мэтай захавання ўнікальных прыродных комплексаў, больш поўнага і эфектыўнага выкарыстання рэкрэацыйных магчымасцяў прыродных рэсурсаў Мядзельскага раёна і сумежных з ім тэрыторый.
Нацыянальны парк з'яўляецца комплекснай прыродаахоўна-гаспадарчай і навукова-даследчай установай і знаходзіцца ў вядзенні Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі задачамі Нацыянальнага парку з'яўляюцца:
захаванне прыроднага комплексу Нарачанскай групы азёр як гістарычна сфарміраванага ландшафту і генетычнага фонду расліннасці і жывёльнага свету, тыповага для Нарачанскага рэгіёну;
арганізацыя экалагічнай асветы і выхавання насельніцтва;
правядзенне навуковых даследаванняў, звязаных з распрацоўкай і ўкараненнем у практыку навуковых метадаў захавання біялагічнай разнастайнасці, вывучэннем прыродных аб'ектаў і комплексаў;
распрацоўка і ўкараненне ў практыку навуковых метадаў аховы прыроды і прыродакарыстання;
захаванне культурнай спадчыны (аб'екты этнаграфіі, археалогіі, гісторыі, палеанталогіі і інш.);
арганізацыя рэкрэацыйнай дзейнасці;
вядзенне комплекснай гаспадаркі на аснове традыцыйных метадаў і перадавых дасягненняў прыродакарыстання.
Нацыянальны парк у сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Палажэннем і ажыццяўляе яе ў адпаведнасці з распрацаванымі праектамі арганізацыі і развіцця парку, праграмамі і планамі яго работы.
Праекты арганізацыі і развіцця Нацыянальнага парку зацвярджаюцца Упраўленнем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам лясной гаспадаркі, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Праграмы, перспектыўныя і гадавыя планы работы парку ўзгадняюцца і зацвярджаюцца Упраўленнем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Для забеспячэння выканання згаданых праектаў, праграм і планаў Нацыянальным паркам ажыццяўляецца неабходная навукова-арганізацыйная і адміністрацыйна-гаспадарчая дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і асноўным задачам Нацыянальнага парку.
Нацыянальны парк з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваё найменне, сімволіку (эмблему, значкі).
Тэрыторыяй Нацыянальнага парку з'яўляюцца землі, перададзеныя яму ў пастаяннае карыстанне, землі іншых землеўладальнікаў, землекарыстальнікаў, уласнікаў зямельных участкаў.
Землі Нацыянальнага парку з'яўляюцца землямі прыродаахоўнага прызначэння, на якіх забараняецца дзейнасць, што супярэчыць іх мэтаваму прызначэнню.
Землі іншых землеўладальнікаў, землекарыстальнікаў і ўласнікаў зямельных участкаў, а таксама будынкі і збудаванні юрыдычных і фізічных асоб, што знаходзяцца ў межах Нацыянальнага парку, выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з іх прызначэннем з абавязковым выкананнем гэтымі асобамі рэжыму гаспадарчай дзейнасці, устаноўленага дадзеным Палажэннем.
Структура тэрыторыі Нацыянальнага парку і яе рэжым
На тэрыторыі Нацыянальнага парку з улікам яе прыродаахоўнай, аздараўленчай, навуковай, рэкрэацыйнай, гістарыка-культурнай і іншых каштоўнасцей устанаўліваюцца функцыянальныя зоны з адпаведным рэжымам:
запаведная зона, прызначаная для захавання і аднаўлення найбольш каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў, стварэння ўмоў для іх натуральнага эвалюцыйнага развіцця і вывучэння. У дадзенай зоне забараняюцца ўсе віды дзейнасці, акрамя правядзення навуковых даследаванняў і мерапрыемстваў па яе ахове.
зона рэгуляванага выкарыстання, якая прызначана для вывучэння, захавання, аднаўлення парушаных прыродных комплексаў, узнаўлення і выкарыстання прыродных рэсурсаў шляхам прымянення перадавых метадаў ашчаднага прыродакарыстання.
Тэрмін функцыянавання зоны рэгуляванага выкарыстання не ўстанаўліваецца на тэрыторыях, дзе размешчаны як натуральныя, так і парушаныя дзейнасцю чалавека прыродныя комплексы.
У зоне рэгуляванага выкарыстання дазваляюцца:
- правядзенне навуковых даследаванняў;
ажыццяўленне мерапрыемстваў па аднаўленні парушаных прыродных комплексаў і ўзнаўленні прыродных рэсурсаў;
ажыццяўленне супрацьпажарных мерапрыемстваў (стварэнне, мінералізацыя прасек і супрацьпажарных разрываў, стварэнне вадаёмаў і сістэм супрацьпажарнага прызначэння, уборка ветравала, бурэлому, сухастою);
будаўніцтва і рамонт дарог, звязаных з задачамі і мэтамі Нацыянальнага парку;
- ахова (пераважна біялагічнымі метадамі) участкаў лесу ад шкоднікаў і хвароб;
правядзенне санітарных высечак, высечак догляду за лесам, высечак па фарміраванні карэнных фітацэнозаў, лесааднаўленчых мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўстойлівасці лесавых экалагічных сістэм у адпаведнасці з зацверджаным праектам арганізацыі і развіцця Нацыянальнага парку;
падкормка капытных у экстрэмальных умовах;
ажыццяўленне санітарна-ветэрынарных, лячэбна-прафілактычных і біятэхнічных мерапрыемстваў у мэтах захавання генафонду, а таксама папярэджання захворванняў дзікіх жывёл;
турызм і правядзенне экскурсій пад кіраўніцтвам экскурсаводаў і спецыялістаў Нацыянальнага парку.
Могуць быць дазволены таксама і іншыя віды дзейнасці, якія не супярэчаць мэтаваму прызначэнню зоны рэгуляванага выкарыстання, у адпаведнасці з зацверджаным праектам арганізацыі і развіцця Нацыянальнага парку.
На спецыяльна выдзеленых участках дазваляюцца сенакос, выпас жывёлы, збор грыбоў і ягад, аматарскае рыбалоўства, здабыча водных бесхрыбтовых і іншыя віды прыродакарыстання для патрэб Нацыянальнага парку і насельніцтва, якое пражывае на яго тэрыторыі;
-
рэкрэацыйная зона, прызначаная для размяшчэння аб'ектаў і збудаванняў санаторна-курортнага лячэння, турызму і адпачынку насельніцтва, а таксама для правядзення культурна-масавых і аздараўленчых мерапрыемстваў. У яе ўключаюцца ўчасткі Нацыянальнага парку, прыдатныя для размяшчэння аб'ектаў турызму і адпачынку, прызнаныя каштоўнымі ў культурна-гістарычных і рэкрэацыйных адносінах.
Рэкрэацыйная зона выкарыстоўваецца па планах, праектах і праграмах рэкрэацыйнай дзейнасці.
У рэкрэацыйнай зоне дазваляюцца турызм, аматарскае рыбалоўства ў устаноўленых месцах, арганізацыя стаянак, пляцовак для адпачынку, усталяванне намётаў і распальванне вогнішчаў у адведзеных для гэтага месцах, а таксама правядзенне неабходных супрацьпажарных і лесааднаўленчых мерапрыемстваў, санітарных высечак, высечак догляду за лесам (ландшафтныя высечкі) і іншых мерапрыемстваў у адпаведнасці з зацверджаным праектам арганізацыі і развіцця Нацыянальнага парку.
У працэсе рэкрэацыйнай дзейнасці павінны выконвацца патрабаванні па недапушчэнні дэградацыі прыродных комплексаў Нацыянальнага парку і прымяняцца меры, накіраваныя на захаванне існуючых ландшафтаў, вод, расліннага і жывёльнага свету;
гаспадарчая зона, прызначаная для размяшчэння і эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў адміністрацыйнага, вытворчага і камунальна-бытавога прызначэння, аб'ектаў для абслугоўвання наведвальнікаў Нацыянальнага парку і ажыццяўлення прамыслова-гаспадарчай, гандлёва-эканамічнай, турыстычнай, сельскагаспадарчай і іншай дзейнасці, якая не супярэчыць задачам і мэтам дадзенага парку. Гаспадарчую зону ўтвараюць участкі Нацыянальнага парку, якія не маюць навуковай, культурна-гістарычнай і рэкрэацыйнай каштоўнасці.
У гаспадарчую зону ўключаюцца землі сельскагаспадарчага прызначэння, населеных пунктаў і іншыя землі, што ўваходзяць у склад Нацыянальнага парку.
Тэрмін функцыянавання запаведнай зоны не ўстанаўліваецца.
Знаходжанне ў запаведнай зоне старонніх асоб без спецыяльнага дазволу Нацыянальнага парку забараняецца.
Навуковыя і ахоўныя мерапрыемствы ў запаведнай зоне ажыццяўляюцца па планах і праектах, распрацаваных і зацверджаных ва ўстаноўленым парадку;
Межы зон Нацыянальнага парку вызначаюцца праектам яго арганізацыі і развіцця, пазначаюцца на мясцовасці спецыяльнымі інфармацыйнымі і іншымі знакамі і могуць змяняцца ў выпадку абгрунтаванай неабходнасці на падставе рашэння навукова-тэхнічнага савета гэтага парку ў парадку, прадугледжаным часткай другой пункта 4 гэтага Палажэння. Змяненне межаў указаных зон за кошт памяншэння запаведнай зоны не дапускаецца.
На тэрыторыях, што прымыкаюць да Нацыянальнага парку, ствараецца ахоўная зона, якая прызначана для прадухілення негатыўнага ўздзеяння гаспадарчай і іншай дзейнасці на прыродныя комплексы і аб’екты Нацыянальнага парку.
Межы ахоўнай зоны пазначаюцца на мясцовасці спецыяльнымі інфармацыйнымі і іншымі знакамі і ўлічваюцца ў планах землеўпарадкавання, іншых тэрытарыяльных планах і праектах.
Землі ахоўнай зоны застаюцца ва ўладанні, карыстанні і ўласнасці ранейшых землеўладальнікаў, землекарыстальнікаў і ўласнікаў зямельных участкаў.
У ахоўнай зоне забараняюцца:
правядзенне работ па акліматызацыі відаў дзікіх жывёл і раслін, чужых мясцовай флоры і фаўне;
выкананне работ, якія выклікаюць змяненне гідралагічнага рэжыму вадаёмаў, водатокаў і грунтовых вод альбо аказваюць уздзеянне на прыродныя комплексы Нацыянальнага парку;
скід у вадаёмы і водатокі неачышчаных сцёкавых вод і адходаў;
расчыстка воднай і прыбярэжнай расліннасці ў воднаахоўных зонах рэк і вадаёмаў, за выключэннем меліярацыйнай сеткі;
правядзенне выведак, праектаванне і будаўніцтва меліярацыйных сістэм і тарфяных прадпрыемстваў у пяцікіламетровай паласе ад межаў Нацыянальнага парку ў межах ахоўнай зоны;
іншыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць негатыўны ўплыў на прыродныя комплексы Нацыянальнага парку.
Лясныя распрацоўкі, паляванне і промысловая лоўля рыбы ажыццяўляюцца ў ахоўнай зоне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Землеўладальнікі, землекарыстальнікі і ўласнікі зямельных участкаў у межах ахоўнай зоны абавязаны выконваць устаноўлены рэжым аховы і выкарыстання гэтай зоны.
Структура і органы кіравання Нацыянальнага парку
Структура, штатны расклад і каштарыс выдаткаў на ўтрыманне Нацыянальнага парку зацвярджаюцца Кіраваннем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у межах бюджэтных асігнаванняў, якія выдзяляюцца на ўтрыманне парку, а таксама сродкаў ад яго гаспадарчай дзейнасці.
У вытворчую структуру Нацыянальнага парку ўваходзяць лясніцтвы, гаспадарчыя цэхі, іншыя вытворчыя ўчасткі. Пры неабходнасці Нацыянальны парк можа ствараць свае юрыдычныя асобы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі іх дзейнасць не супярэчыць задачам і мэтам Нацыянальнага парку.
У мэтах комплекснага развіцця лясной і паляўнічай гаспадаркі, вырашэння прыродаахоўных і сацыяльна-эканамічных задач у структуру Нацыянальнага парку ўваходзіць эксперыментальная лясапаляўнічая гаспадарка "Мядзел", якая з'яўляецца навукова-вытворчай базай Нацыянальнага парку і дзейнічае на падставе Палажэння аб эксперыментальнай лясапаляўнічай гаспадарцы, зацверджанага Кіраваннем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
-
Кіраванне Нацыянальным паркам ажыццяўляецца дырэктарам.
Дырэктар Нацыянальнага парку, яго намеснікі, галоўны бухгалтар прызначаюцца на пасады і вызваляюцца ад пасад Кіраваннем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Галоўны ляснічы і галоўны інжынер Нацыянальнага парку, дырэктар эксперыментальнай лясапаляўнічай гаспадаркі "Мядзел" прызначаюцца на пасады і вызваляюцца ад пасад дырэктарам Нацыянальнага парку па ўзгадненні з Кіраваннем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Іншыя работнікі прымаюцца на працу і звальняюцца з працы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
-
Дырэктар Нацыянальнага парку:
-
ажыццяўляе кіраванне Нацыянальным паркам на прынцыпах адзінаначалля, зыходзячы з ускладзеных на яго задач;
дзейнічае без даверанасці ад імя Нацыянальнага парку, у ўстаноўленым парадку распараджаецца яго сродкамі і маёмасцю;
адкрывае рахункі ў банкаўскіх установах, заключае дамовы;
выдае загады і распараджэнні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Нацыянальнага парку;
у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прымае на працу і звальняе з працы работнікаў Нацыянальнага парку, прызначае на пасады і вызваляе ад пасад кіраўнікоў яго структурных падраздзяленняў, прымяняе да работнікаў парку меры заахвочвання і спагнання;
арганізуе працу Нацыянальнага парку і нясе адказнасць за яго дзейнасць, ахову прыродных комплексаў і маёмасці, выкананне каштарысна-фінансавай, дагаворнай і працоўнай дысцыпліны, гаспадарчае вядзенне спраў і тэхніку бяспекі;
устанаўлівае работнікам Нацыянальнага парку надбаўкі да службовых акладаў;
забяспечвае павышэнне кваліфікацыі работнікаў гэтага парку;
ажыццяўляе кантроль за выкананнем планаў навукова-даследчых работ, заказаў і работ па дамовах;
кіруе дзейнасцю навукова-тэхнічнага савета Нацыянальнага парку, зацвярджае гадавыя тэматычныя планы, планы выдання і публікацыі навуковых прац спецыялістаў гэтага парку;
у парадку, устаноўленым заканадаўствам, нясе адказнасць за правільнасць і дакладнасць дзяржаўнай справаздачнасці.
-
-
Працоўныя адносіны паміж работнікамі Нацыянальнага парку рэгламентуюцца заканадаўствам, а таксама правіламі
ўнутранага працоўнага распарадку і службовымі інструкцыямі, зацверджанымі дырэктарам гэтага парку.
Правы і кампетэнцыя Нацыянальнага парку
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі Нацыянальны парк распрацоўвае праекты, праграмы, перспектыўныя і гадавыя планы па асноўных напрамках дзейнасці і забяспечвае іх выкананне.
-
Нацыянальны парк у межах сваёй кампетэнцыі:
-
у адпаведнасці з заканадаўствам нясе адказнасць за парушэнне дагаворных, крэдытных, разліковых, падатковых і іншых абавязацельстваў;
ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў дагаворнай дзейнасці, вядзе статыстычную і бухгалтарскую справаздачнасць.
-
Нацыянальны парк ва ўстаноўленыя тэрміны падае ў Кіраванне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па адпаведных формах перыядычныя і гадавыя бухгалтарскія справаздачы і балансы, тлумачальныя запіскі, даклады, статыстычную справаздачнасць, а таксама іншую інфармацыю аб сваёй дзейнасці.
-
Нацыянальны парк мае права:
рэгуляваць наведванне яго тэрыторыі ў адпаведнасці з устаноўленым рэжымам;
запытваць у арганізацый, размешчаных на тэрыторыі парку, і атрымліваць ад іх неабходную інфармацыю аб выкарыстанні і ахове прыродных рэсурсаў, вядзенні сельскай, лясной, паляўнічай гаспадаркі і па іншых пытаннях, якія тычацца яго дзейнасці;
патрабаваць ад арганізацый, размешчаных на яго тэрыторыі, выканання прыродаахоўнага заканадаўства, устаноўленага рэжыму,
прыпыняць альбо спыняць работы на ўчастках і аб’ектах, на якіх дапушчаны парушэнні, да іх ліквідацыі;
накіроўваць матэрыялы аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства і рэжыму, вызначанага гэтым Палажэннем, у суды, праваахоўныя і прыродаахоўныя органы для прыцягнення вінаватых да адказнасці;
ажыццяўляць у ўстаноўленым парадку гандлёва-закупачную дзейнасць, калі гэта не супярэчыць яго задачам і мэтам;
ўзаемадзейнічаць з нацыянальнымі паркамі, іншымі прыродаахоўнымі ўстановамі, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі як у Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой.
Валоданне, карыстанне і распараджэнне замацаванай маёмасцю ажыццяўляецца Нацыянальным паркам у межах, вызначаных заканадаўствам, і ў адпаведнасці з мэтамі яго дзейнасці, заданнямі Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызначэннем маёмасці.
Маёмасць Нацыянальнага парку фарміруецца з асноўных фондаў і іншых матэрыяльных каштоўнасцяў.
-
Дзейнасць Нацыянальнага парку фінансуецца за кошт:
сродкаў з дзяржаўнага бюджэту;
сродкаў, атрыманых ад гаспадарчай, рэкрэацыйнай, навуковай, асветніцкай, рэкламна-выдавецкай і іншай дзейнасці, якая не супярэчыць задачам і мэтам Нацыянальнага парку;
- крэдытаў банкаў;
- дабрачынных узносаў, безвыплатнай дапамогі;
іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Прыбытак, атрыманы ў выніку гаспадарчай і іншай дзейнасці, пасля выплаты падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў застаецца ў распараджэнні Нацыянальнага парку і выкарыстоўваецца для папаўнення асноўных фондаў, фінансавання навуковых даследаванняў і распрацовак, іншых напрамкаў дзейнасці парку ў адпаведнасці з яго задачамі і мэтамі, а таксама для ўстанаўлення надбавак і даплат да службовых акладаў работнікаў парку, забеспячэння ім іншых выплат згодна з заканадаўствам.
З Нацыянальным паркам узгадняюцца пытанні сацыяльна-культурнай і гаспадарчай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, а таксама праекты развіцця населеных пунктаў, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі.
Ахова Нацыянальнага парку.
Правы і сацыяльная абарона работнікаў аховы Нацыянальнага паркуАхова Нацыянальнага парку, яго прыродных комплексаў і аб'ектаў, кантроль за выкананнем устаноўленага рэжыму ў ахоўнай зоне забяспечваюцца работнікамі аховы гэтага парку ў адпаведнасці з пералікам пасад работнікаў, якія ўваходзяць у склад аховы запаведнікаў і нацыянальных паркаў сістэмы Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Работнікі аховы Нацыянальнага парку карыстаюцца ўсімі правамі і льготамі, прадастаўленымі работнікам дзяржаўнай лясной і рыбнай аховы.
Работнікам аховы Нацыянальнага парку выдаецца бясплатнае абмундзіраванне ўстаноўленага ўзору. Яны маюць права на захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі пры выкананні службовых абавязкаў у адпаведнасці з табелем узбраення, зацверджаным ва ўстаноўленым парадку. Парадак набыцця, захоўвання і прымянення зброі вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
-
Работнікі аховы Нацыянальнага парку маюць права:
правяраць у асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі парку, наяўнасць адпаведнага дазволу, а таксама дакументаў на права прыродакарыстання і ажыццяўлення іншай дзейнасці, праводзіць агляд транспартных сродкаў;
складаць пратаколы аб парушэннях лесагаспадарчага і прыродаахоўнага заканадаўства, прымяняць да парушальнікаў меры спынення ў адпаведнасці з заканадаўствам;
дастаўляць у праваахоўныя органы асоб, якія парушылі прыродаахоўнае заканадаўства і рэжым аховы гэтага парку;
канфіскоўваць у парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства прадукцыю і прылады незаконнага прыродакарыстання.
Дырэктару Нацыянальнага парку, яго намесніку па ахове жывёльнага свету і паляўнічай гаспадарцы, галоўнаму ляснічаму прадастаўлена права:
накладаць адміністрацыйныя спагнанні і штрафы за парушэнне заканадаўства аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях і аб'ектах і сапраўднага Палажэння;
у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, накіроўваць матэрыялы аб парушэннях у праваахоўныя органы.
Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб Нацыянальным парку
Юрыдычныя і фізічныя асобы, вінаватыя ў парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, а таксама сапраўднага Палажэння, нясуць адміністрацыйную, крымінальную або іншую адказнасць згодна з заканадаўствам.
Навукова-даследчая і асветніцкая дзейнасць
Арганізацыя і правядзенне навуковых даследаванняў, маніторынг, навуковае забеспячэнне практычных задач Нацыянальнага парку ажыццяўляюцца яго навуковым аддзелам пад навукова-метадычным кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковым аддзелам распрацоўваюцца перспектыўныя і гадавыя планы, праграмы, праекты і мерапрыемствы навукова-даследчых работ па праблемах аховы прыроды, рэгуляванага прыродакарыстання, рэкрэацыйнага, гаспадарчага выкарыстання тэрыторыі Нацыянальнага парку, якія разглядаюцца на пасяджэннях навукова-тэхнічнага савета і зацвярджаюцца дырэктарам Нацыянальнага парку.
Навукова-тэхнічны савет ствараецца для абмеркавання асноўных пытанняў навукова-даследчай дзейнасці Нацыянальнага парку, абгрунтавання прыродаахоўных мерапрыемстваў і рэгуляванага прыродакарыстання. Узглавляе навукова-тэхнічны савет дырэктар Нацыянальнага парку.
Навукова-тэхнічны савет у сваёй працы кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, сапраўдным Палажэннем і Палажэннем аб навукова-тэхнічным савеце Нацыянальнага парку, зацверджаным Кіраваннем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У склад навукова-тэхнічнага савета ўваходзяць дырэктар Нацыянальнага парку, яго намеснік па навукова-даследчай працы, вучоны сакратар, галоўны ляснічы, навуковыя супрацоўнікі і спецыялісты Нацыянальнага парку, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі іншых зацікаўленых арганізацый, вядучыя спецыялісты ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, лесагаспадаркі.
Для выканання навуковых даследаванняў і аказання навукова-метадычнай дапамогі ў Нацыянальны парк на дагаворных умовах могуць запрашацца спецыялісты з іншых устаноў або арганізацый, а таксама па ўзгадненні з вышэйстаячай арганізацыяй спецыялісты замежных краін.
Нацыянальнаму парку прадастаўляецца права выдання навуковых прац, навуковых і папулярных работ, літаратуры аб запаведнай справе, рэкламных і даведачных матэрыялаў.
Для арганізацыі выдання навуковых прац, папулярнай літаратуры, рэкламных і даведачных матэрыялаў у Нацыянальным парку можа стварацца рэдакцыйна-выдавецкі савет на чале з намеснікам дырэктара па навукова-даследчай працы.
Міжнароднае супрацоўніцтва Нацыянальнага парку
Нацыянальны парк супрацоўнічае з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў па пытаннях навуковых даследаванняў, запаведнай справы, прыродакарыстання, гаспадарчай дзейнасці і маніторынгу.
Дзяржаўны і грамадскі кантроль за выкарыстаннем і аховай Нацыянальнага парку
Дзяржаўны і грамадскі кантроль за выкарыстаннем і аховай Нацыянальнага парку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Спыненне дзейнасці Нацыянальнага парку
Рашэнне аб спыненні дзейнасці (рэарганізацыі або ліквідацыі) Нацыянальнага парку прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.