Навіны: Дзень нараджэння партала
Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі:
Люты
2
Сакавiк
3
Красавiк
2
Май
1
Чэрвень
1
Ліпень
3
Вераснь
3
Кастрычнiк
1
Снежнь
3

Дзень нараджэння партала
30-Сакавiка-2010
30 Сакавіка 2010 года інтэрнэт-партал sanatorii.by адзначае свой трэці дзень Нараджэння. За тры гады працы партал аб санаторыях Беларусі неаднаразова станавіўся лаўрэатам прэстыжных інтэрнэт-прэмій і конкурсаў. На сённяшні дзень sanatorii.by - адзін з самых наведвальных парталаў аб турызме ў Беларусі.
За час працы інтэрнэт-партал зазнаў шэраг змяненняў, пастаянна развіваўся, прапаноўваючы наведвальнікам ўсё новыя і новыя паслугі.
Сёння на sanatorii.by прадстаўлена інфармацыя аб 104 санаторыях Беларусі , якая ўключае падрабязнае апісанне кожнага з аб\'ектаў, іх геаграфічныя каардынаты, звесткі аб медыцынскіх профілях і асноўных метадах лячэння, лячэбна-дыягнастычных кабінетах, інфраструктуры.
Для нас важна, каб карыстальнікі маглі не толькі азнаёміцца з інфармацыяй аб санаторыях, але і атрымаць нагляднае ўяўленне пра іх, таму на партале размешчаныя фатаграфіі і відэафільмы . У спецыяльна распрацаваных даведкавых модулях прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб усіх аспектах дзейнасці санаторна-курортных арганізацый. На форуме партала можна пазнаёміцца з водгукамі аб санаторна-курортных арганізацыях, задаць пытанні, што цікавяць Вас, спецыялістам аддзела інфармацыйных тэхналогій нашага прадпрыемства і супрацоўнікам санаторыяў, падзяліцца сваімі ўражаннямі пра адпачынак.
Зручнай і простай сістэмай онлайн-браніравання на партале sanatorii.by за 3 гады скарысталіся некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.
Свой трохгадовы юбілей партал аб санаторыях Беларусі адзначае з вельмі пераканаўчымі поспехамі. Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі даюць высокую ацэнку яго дзейнасці. Так sanatorii.by двойчы быў узнагароджаны граматамі \"За актуальнасць і змястоўнасць\" і \"За ўкараненне новых тэхналогій у абслугоўванне турыстаў\" на штогадовым Рэспубліканскім турысцкім конкурсе \"Пазнай Беларусь\", быў тройчы адзначаны дыпломамі Міжнароднай спецыялізаванай выставы TIBO, а ў 2008 годзе стаў пераможцам 6-га беларускага конкурсу кантэнт-праектаў у намінацыі \"Адпачынак і забавы \".
Несумненна, вельмі важным з\'яўляецца прызнанне нашай працы карыстальнікамі партала. За 3 гады iнтэрнет-партал наведалі больш за 4 мільёна чалавек, якія прагледзелі каля 41 мільёна старонак і актыўна пакідаюць паведамленні і водгукі на форуме партала.
Інтэрнэт-партал sanatorii.by - гэта вынік трохгадовай дзейнасці ПНВУП \"Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму\". Кожны дзень каманда прадпрыемства вядзе актыўную працу па развіцці партала, прыкладае максімум намаганняў, каб зрабіць яго больш змястоўным, цікавым і зручным ў звароце, каб прадастаўляць наведвальнікам партала найбольш поўную і якасную інфармацыю аб санаторна-аздараўленчых арганізацыях Беларусі, і прыемна здзівіць кожнага кліента высокім узроўнем паслуг.

Апошнія навіны Экскурсія
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
03-Ліпеня-2025Дарагія сябры! Калектыў ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» ад усяго сэрца віншуе вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — 3 ліпеня!
На YouTube-канале «Sanatorii.by» выйшаў новы ролік «СПА-капсула ў санаторыях Беларусі»
02-Ліпеня-2025Рады паведаміць: на YouTube-канале «Sanatorii.by» выйшаў новы ролік «СПА-капсула ў санаторыях Беларусі». Ён ужо даступны для прагляду ў плэйлісце «Агляд працэдур у санаторыях Беларусі». Выпуск прысвечаны ўнікальнай аздараўленчай працэдуры — СПА-капсуле, якая аб’ядноўвае найноўшыя дасягненні ў сферы рэлаксацыі, прафілактыкі і догляду за целам.
На YouTube-канале «Sanatorii.by» выйшаў новы ролік «Мінеральная вада ў санаторыях Беларусі»
26-Чэрвеня-2025Рады паведаміць, што на YouTube-канале «Sanatorii.by» выйшаў новы ролік «Мінеральная вада ў санаторыях Беларусі». Ён ужо даступны для прагляду ў плэйлісце «Дыетычнае харчаванне ў санаторыях Беларусі». Выпуск прысвечаны важнай тэме — выкарыстанню мінеральнай вады ў аздараўленчых мэтах у санаторыях краіны.