Навіны: Выстава ў арт-гасцінай

Выстава ў арт-гасцінай
19-Красавiка-2016Скульптар Дзмітрый Львовіч Аганов вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы ім. Глебава, у Беларускай Акадэміі Мастацтваў на кафедры скульптуры, праходзіў стажыроўку пад кіраўніцтвам Л.Н.Гумілеўскага ў творчых майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры пры Міністэрстве культуры РБ. У цяперашні час - выкладчык спецыяльных дысцыплін факультэта скульптуры Мастацкага вучылішча ім. А.К.Глебава. Удзельнічаў у шматлікіх выставах за што быў неаднаразова узнагароджаны і адзначаны. Канцэпцыя метаформы дазволіла Дзмітрыю Аганаву прачуць свае думкі аб светабудове, гісторыі цывілізацыі і сутнасці чалавека, дазволіла асэнсаваць свае пачуцці, якія выклікалі гэтыя думкі. Вынікам гэтых творчых пошукаў стала стварэнне работ, прадстаўленых на выставе.
Падрабязней азнаёміцца з Музеем гісторыі горада Мінска можна тут, а пазнаць пра правілы замовы экскурсій на партале - тут.