Навіны : Па слядах мамантаў
Па слядах мамантаў
15-Чэрвеня-2016На выставе Вы зможаце ўбачыць каля 200 незвычайных экспанатаў, якім сотні мільёнаў і дзясяткі тысяч гадоў. Адкрываецца позірку палеанталагічнае і геалагічнае мінулае тэрыторыі сучаснага Мінска і Беларусі, дэманструючы ўнікальныя фрагменты дагістарычных і старажытных жывёльных, рэптылій, рыб, раслін, а таксама калекцыі мінералаў, выяўленых на тэрыторыі Беларусі.
Экспазіцыя дазваляе пагрузіцца на дно Кембрыйскіх і Дэвонскіх мораў і пазнаёміцца з іх насельнікамі. Сустрэча з «мінскімі» мамантамі, рэдкім лясным сланом, аўцабыком, шарсцістым насарогам і пячорным мядзведзем уразіць і сталых і дзяцей. Рэшткі вымерлых жывёл раскажуць пра жыццё на тэрыторыі Мінска і Беларусі ў архаічныя часы задаўга да з'яўлення чалавека.
Акрамя таго чакаюць пазнавальныя і займальныя гульні, «першабытныя» квэсты, інтэрактыўныя экскурсіі і «паляўнічыя» фотасесіі.
Наведаць музей гісторыі горада Мінска можна ў рамках агляднай экскурсіі па Мінску, а адправіць заяўку можна ўжо цяпер.