Навіны: Экскурсія на завод БЕЛАЗ

Экскурсія на завод БЕЛАЗ
13-Студзеня-2017Зараз падчас зборнай экскурсіі можна не толькі ўбачыць грандыёзную думку інжынераў у яе ўвасабленні, але і асабіста сесці за стырно гіганта!
БЕЛАЗ – адзін з найбуйных сусветных вытворцаў кар'ернай тэхнікі. Прадукцыя заводу заваявала не адну прэстыжную ўзнагароду міжнароднага ўзроўню. Адзін з самаскідаў - 450-тоннік - адзіны двойчы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса! Для яго транспартавання ў разабраным выглядзе неабходна не менш за 10 чыгуначных вагонаў.
Падчас экскурсіі Вы пабываеце ў адным са зборачных цэхаў і ўбачыце нараджэнне легенды беларускага машынабудавання. На выстаўнай пляцоўцы тэхнікі можна не толькі зрабіць уражлівыя фатаграфіі на фоне легендарнага аўтамабіля, але і адчуць усю яго моц, забраўшыся на сам аўтамабіль. Дзівяць сваёй моцай як самаскіды, так і тэрыторыя заводу - гэта своеасаблівы горад у горадзе, са сваім транспартам і аўтобуснымі прыпынкамі. Акрамя таго, у Вас будзе ўнікальная магчымасць пракаціцца ў кабіне самаскіда з экспедытарам па адмыслова створаным палігоне, на якім узноўлены ўмовы працы тэхнікі і атмасфера кар'ераў.
Усё гэта, і шмат што іншае, чакае Вас падчас экскурсіі БЕЛАЗ - брэнд Беларусі.
Апошнія навіны Экскурсія БЕЛАЗ - брэнд Беларусі
Навагодняя экскурсійная праграма 2021 на заводзе Белаз
06-Снежня-2020Навагоднія экскурсіі на БЕЛАЗ
25-Лiстапада-2019Акцыя Будзь на вышыні ад Белаза
06-Лютага-2018У гонар 70-годдзя прадпрыемства «БЕЛАЗ» прадстаўляе ўнікальную прапанову «Будзь на вышыні»! Па 1 сакавіка наведвальнікі заводу будуць мець ўнікальная магчымасць пракаціцца ў кабіне самазвала 240 тон! Вас чакаюць незабыўныя ўражанні ад самага незвычайнага самазвала ў свеце!