Навіны : Беларусь - краіна чатырох рэлігій
Беларусь - краіна чатырох рэлігій
17-Красавiка-2017Беларусь – талерантная дзяржава, у якой на працягу стагоддзяў мірна суседнічаюць чатыры канфесіі: праваслаўе, каталіцызм, іўдаізм і іслам. Гэта тлумачыцца тым, што на працягу ўсёй гісторыі на тэрыторыі Беларусі пражывала вялікая колькасць розных народаў, кожны з якіх спавядаў сваю рэлігію. Так ці інакш, народы ўзаемадзейнічалі адзін з адным: гандлявалі, уступалі ў змешаныя шлюбы. Усё гэта спрыяла развіццю верацярпімасці, прыняццю і разуменню нормаў і звычаяў розных рэлігій.
У рамках экскурсіі Беларусь - краіна чатырох рэлігій Вы наведаеце па аднаму культаваму збудаванню кожнай рэлігіі: Касцёл Святых Сымона і Алены, Саборную Мячэць, Сінагогу мінскай іудзейскай абшчыны, Свята-Елісавецінскі манастыр і даведаецеся аб асноўных адрозненнях каталіцызму ад праваслаўя, пра гісторыю уніяцкай царквы ў Беларусі, пра тое, як у Вялікім княстве Літоўскім з'явіліся габрэі і чаму свяшчэнная кніга іудзеяў каштуе як новы аўтамабіль, а таксама пра тое, як іслам з'явіўся на тэрыторыі Беларусі і хто сёння працягвае вызнаваць гэтую рэлігію.
Адпраўляйце заяўку і браніруйце экскурсіі прама тут Браніраваць