Навіны : Бясплатная экскурсія па Мінску
Бясплатная экскурсія па Мінску
06-Чэрвеня-2017Мы запрашаем усіх жадаючых на першую бясплатную пешаходную экскурсію па Мінску, якая адбудзецца 16 чэрвеня 2017 года а 18:00. Месца збору экскурсантаў — плошча Свабоды, каля будынка Мінскай ратушы. Для ўдзелу ў бясплатнай экскурсіі дастаткова запісацца, даслаўшы заяўку на інтэрнэт-партале Ekskursii.by.
У ходзе экскурсіі Вы ўбачыце выток горада - Мінскае замчышча, даведаецеся аб з'яўленні горада на старонках летапісаў, паспрабуеце ўявіць як выглядаў, і чым жыў сярэднявечны Менск, адбудаваны ў дрэве на паўвостраве каля зліцця двух рэк і акружаны земляным валам.
На плошчы Свабоды Вы ўбачыце адноўленую ратушу, гасціны двор, гандлёвыя рады, гасцініцу "Еўропа", цікавыя скульптурныя кампазіцыі, прысвечаныя гісторыі горада Мінска, і адчуеце атмасферу Саборнай плошчы.
Таксама Вас чакае шпацыр па набярэжнай ракі Свіслач, па ціхіх вулачках маляўнічага Траецкага прадмесця, дзе Вы адчуеце жывое аблічча горада XIX стагоддзя. На Востраве Слёз Вы зможаце аддаць даніну памяці воінам-інтэрнацыяналістам і загадаць жаданне, патрымаўшы анёла за крыло.
Чакаем Вас на экскурсіі!