ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Экскурсія Мір - Нясвіж па суботах

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1
Экскурсія Мір - Нясвіж

Экскурсія Мір - Нясвіж па суботах

21-Чэрвеня-2017
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by абвяшчае выдатную навіну: зараз убачыць велічныя замкі Міра і Нясвіжа магчыма таксама і па суботах!

Ужо ў гэтую суботу 24 чэрвеня 2017 г. Вы можаце адправіцца на самую папулярную і запатрабаваную экскурсію, якая пазнаёміць Вас з самымі каштоўнымі помнікамі Беларусі, унесенымі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Мірскім замкам і Палацава-паркавым комплексам у Нясвіжы.

Таксама Вас чакае знаёмства з мястэчкам Мір, дзе на працягу стагоддзяў цесна перапляталіся лёсы, культура і побыт беларусаў, палякаў, габрэяў, цыганаў і татар. Вы пабываеце на галоўнай Рынкавай плошчы, дзе ў цесным суседстве размяшчаюцца праваслаўны храм (Траецкая царква рэтраспектыўна-рускага стылю), касцёл Святога Мікалая, (збудаваны з камню ў пачатку XVII стагоддзя) і іудзейская сінагога.

Мірскі замак распавядзе Вам паданні і легенды, якія да гэтага часу захоўваюць тутэйшыя месцы, пра тое, як барановая галава на працягу стагоддзяў ахоўвае замак ад разбурэння, які скарб пільнуе замкавы прывід і якую таямніцу захоўваюць замкавя сажалкі.

Акрамя таго вы наведаеце Нясвіж, былую рэзідэнцыю аднаго з самых знакамітых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага - Радзівілаў, адзін з найстарэйшых і самых загадкавых гарадоў Беларусі. У час агляднай экскурсіі па горадзе Вы наведаеце Фарны касцёл, першы ва Усходняй Еўропе помнік у стылі барока, ўбачыце Слуцкую браму - арыгінальны помнік архітэктуры барока, які некалі ўваходзіў у сістэму гарадскіх умацаванняў, ратушу канца XVI - пачатку XVII стст., гандлёвыя рады, Рынкавую плошчу, дом рамесніка, помнік барока - кляштар бенедыктынак.

Непаўторнае аблічча Нясвіжу надае