Навіны: Сусветны Дзень турызму

Сусветны Дзень турызму
27-Верасня-201727 верасня 1979 гады ў горадзе Маніла Сусветнай турысцкай арганізацыяй быў заснаваны Міжнародны Дзень турызму, які вось ужо 37 гадоў святкуецца фактычна ва ўсіх краінах свету. У гэты дзень у буйных гарадах планеты арганізуюцца злёты турыстаў, святы на прыродзе і тэматычныя фестывалі, у якіх прымаюць удзел мільёны людзей.
Сёння ўсё больш людзей, узброіўшыся фотаапаратамі і відэакамерамі, накіроўваюцца на сустрэчу новых прыгод. Турызм з\'яўляецца адным з гарантаў міру і бяспекі на Зямлі, даверу і ўзаемаразумення паміж людзьмі, спрыяе развіццю дружалюбных адносін паміж краінамі.
Падарожнічайце, пашырайце свой кругагляд, даследуйце для сябе новыя гарызонты, а гасцінная Беларусь заўсёды адкрыта для Вас! Бо менавіта тут Вас сустрэнуць добрыя і спагадлівыя людзі, чыстыя ўтульныя горады, унікальная некранутая прырода і багатая гісторыя.