ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Навінка ў маршруце экскурсіі Гродна – горад літоўскіх князёў і польскіх каралёў

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень3Люты7Сакавiк4
Экскурсія Гародня – горад літоўскіх князёў і польскіх каралёў

Навінка ў маршруце экскурсіі Гродна – горад літоўскіх князёў і польскіх каралёў

04-Сакавiка-2020
Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае прыняць удзел у экскурсіі «Гродна – горад літоўскіх князёў і польскіх каралёў» і наведаць адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Зараз у рамках экскурсіі ў гасцей Гродна з'явілася магчымасць наведаць Харальную сінагогу, якая дапаможа бліжэй пазнаёміцца з яўрэйскяй спадчынай горада.

Гродна - унікальны і адзіны ў сваім родзе горад Беларусі, у якім вялікая частка славутасцяў захавалася ў сваім першапачатковым відзе да нашых дзён. Гасцей горада чакаюць шматлікія ўтульныя пешаходныя вулачкі, зачаравальная архітэктура, старадаўнія храмы, сярэднявечныя пабудовы, цікавыя музеі і шматлікае іншае!

Навінкай у маршруце стане наведванне Гродзенскай Харальнай сінагогі, якая з'яўляецца найстарэйшай і адной з самых прыгожых захаваўшыхся сінагог ва Усходняй Еўропе. Храм дагэтуль з'яўляецца цэнтрам культурнага і рэлігійнага жыцця яўрэйскай абшчыны горада.

Падрабязней азнаёміцца з праграмай і графікам экскурсіі «Гродна – горад літоўскіх князёў і польскіх каралёў» можна на сайце Ekskursii.by, а адправіць заяўку на браніраванне экскурсіі можна перайшоўшы па спасылцы.