ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Ноч музеяў на Лініі Сталіна

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Лінія Сталіна

Ноч музеяў на Лініі Сталіна

13-Мая-2021

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by сумесна з гісторыка-культурным комплексам «Лінія Сталіна» запрашаюць усіх жадаючых на мерапрыемства «Ноч музеяў», якое адбудзецца 15 траўня 2021 года. На працягу ўсяго дня і да ночы для наведвальнікаў комплексу будуць працаваць экскурсійныя і забаўляльныя зоны, будзе праведзена начная рэканструкцыя бою Афганскай вайны, а а 22:00 адбудзецца святочны феерверк.

Штогод ва ўсім свеце 18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» не застаўся ў баку і падрыхтаваў мерапрыемства, прымеркаванае да гэтага свята.
Кожны госць зможа наведаць экспазіцыі хадавой тэхнікі і «Наш бронецягнік», экскурсійны маршрут «Лінія Сталіна». На працягу дня будуць працаваць некалькі інтэрактыўных зон, дзе можна паспрабаваць свае сілы ў стральбе з пнеўматыкі, кіданні гранат, зборцы-разборцы зброі, пакатацца на танку і верталёце, прайсці квэст «Пошук стралковай зброі». Самыя актыўныя ўдзельнікі зоны ГПА будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі. Таксама будуць працаваць фотозона і дзіцячы пакой.

А 21:00 пачнецца рэканструкцыя бою Афганскай вайны «Захоп савецкіх грамадзянскіх спецыялістаў у Мазары-Шарыф (правінцыя Балх) у 1983м годзе».

Завершыць праграму святочны феерверк.

Наведванне «Ночы музеяў» можна сумясціць з экскурсіяй «Лінія Сталіна», а адправіць заяўку на яе можна ўжо цяпер.