Навіны : Дзень жывой археалогіі ў Белавежскай пушчы
Дзень жывой археалогіі ў Белавежскай пушчы
24-Жнiўня-2021Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашаюць 28 жніўня 2021 года на мерапрыемства «Дзень жывой археалогіі», які пройдзе на тэрыторыі археалагічнага музея на вольным паветры!
У 2021 годзе Археалагічны музей на вольным паветры ізноў пашырыў сваю тэрыторыю. Да стаянак «Гарадзішча познага бронзавага, ранняга жалезнага веку», «Старажытнагерманскі падворак жалезнага веку», «Славянскае пасяленне ранняга сярэднявечча» далучыліся новыя экспазіцыі – стаянкі каменнага і бронзавага стагоддзяў. Зараз яго даследаванне можна пачаць з самых вытокаў, і ўбачыць, як жылі людзі яшчэ 13 тыс.гадоў да н. э.! Тут вы зможаце стаць часткай гісторыі, акунуцца ў мінулае і ўбачыць побыт народаў, што раней насялялі Белавежскую пушчу. У музеі пададзены прадметы побыту, прылады працы, жыллё і віды дзейнасці старажытніка. Абсалютна кожны знойдзе для сябе нешта новае і цікавае!
У праграме мерапрыемства:
- Займальная экскурсія з гістарычным інтэрактывам!
- Рэканструкцыя бою ранняга сярэднявечча, двубоі «Сам-насам», двубой «Ваўчарня», тэатралізаваная пастаноўка на Гарадзішчы!
- Стральба з лука і кіданне дзіды!
- Майстар-класы па старажытных рамёствах і здабычах (апрацоўка краменя і косткі, ляпная кераміка, стварэнне посуду па тэхналогіі выпальвання, вырабаў з кары, ткацтва і інш.)!
- Выступ творчых калектываў!
- Частаванне ўсіх гасцей ЮХАЙ! Выязны гандаль і продаж сувеніраў!
Наведаць мерапрыемства «Дзень жывой археолагі» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Белавежская пушча», адправіць заяўку на якую можна ўжо цяпер.