Навіны: Абрадавыя мерапрыемства ў Строчыцах. Студзень 2022

Абрадавыя мерапрыемства ў Строчыцах. Студзень 2022
24-Снежня-2021Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» сумесна з Беларускім экскурсійным парталам Ekskursii.by запрашаюць Вас на абрадавыя мерапрыемства «Тры Каралі» 8 студзеня і «Шчадрэц» 15 студзеня.
Абрадавая мерапрыемства «Тры караля» – гэта рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак, пераробленая на сучасны манер з інтэрактыўнымі элементамі.
8 студзеня 2022 Вас чакае:- паказ традыцыйнага лялечнага тэатра «Батлейка»;
- рэканструкцыя святкавання «Тры каралі» (Воранаўскі раён Гарадзенскай вобласці);
- зімовыя забавы і гульні;
- частаванне чаем з траў;
- беларускія народныя танцы;
- розныя майстар-класы.
«Шчадрэц» – вечар варажбы. Варажылі і сталыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчыны, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў наступным годзе.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту будуць праводзіць традыцыйныя абрады. Таксама вы зможаце паваражыць, навучыцца танцаваць беларускія танцы, узяць удзел у розных майстар-класах!
15 студзеня 2022 Вас чакае:- паказ беларускага тэатра «Батлейка»;
- майстар-класы;
- рэканструкцыя абраду «Шчадраванне»;
- беларускія традыцыйныя танцы і ігры;
- традыцыйныя калядныя варожбы;
- выступ фальклорнага калектыву.
Музей можна наведаць у рамках экскурсіі «Строчыцы - музей народнай архітэктуры і побыту».