ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Акцыя да Дня Абароны дзяцей

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Мінск - сталіца Рэспублікі Беларусь

Акцыя да Дня Абароны дзяцей

01-Чэрвеня-2022
У Міжнародны Дзень Абароны дзяцей Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by аб'яўляе акцыю: у перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2022 года дзецям да 16 гадоў (уключна) прадастаўляецца 100% зніжка на наведванне Агляднай экскурсіі па Мінску ў суправаджэнні дарослых.

Не ведаеце чым заняць дзяцей падчас летніх вакацый? Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» прапануе вашым дзецям унікальную магчымасць бясплатна адправіцца на Аглядную экскурсію па Мінску.

Падчас экскурсіі вы даведаецеся пра гісторыю горада, пра яго з'яўленне на старонках летапісаў, заснаванне і адраджэнне пасля шматлікіх войнаў і пажараў. Вы ўбачыце найбольш значныя славутасці Мінска: сучасны будынак чыгуначнага вакзала, Брама горада, палітычны і адміністрацыйны цэнтр краіны - плошча Незалежнасці. Вы прагуляецеся па вузкіх вулачках гістарычнага цэнтра — Верхняга горада і Траецкага прадмесця, дзе адчуеце атмасферу горада ХІХ стагоддзя, даведаецеся пра галоўную святыню кафедральнага Святадухава Сабора - мінскі абраз Божай Маці і яе цудоўнае з'яўленне гараджанам. А ў завяршэнне вы захопіцеся памерамі Нацыянальная бібліятэка, выкананай у форме дыямента, які сімвалізуе веды чалавека.

Акцыя дзейнічае пры браніраванні праз сайт Ekskursii.by і нашыя сац. сеткі.
Экскурсія праводзіцца ў складзе зборнай групы. Паглядзець графік і запісацца на экскурсію можна тут