ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Свята Багач у Дудутках

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3

Свята Багач у Дудутках

17-Верасня-2022

Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае на свята «Багач» у «Дудуткі»! Сёлета традыцыйнае свята адбудзецца 24 верасня. Вас чакае свята ўраджаю з абрадавымі дзеяннямі, спевамі і танцамі, а таксама, частункамі. Запалім разам святло ўраджайнасці, сямейнага ладу і дабрабыту!

У праграме свята:

  • 13.00 Пачатак свята. Абрадавы інтэрактыў “Выраб Багача”. Частаванне гасцей традыцыйнымі Дудуткаўскімі пачастункамі
  • 14.00 Выступ фальклорнага ансамбля «Крупіцкія музыканты» і ансамбля танца «Крупіца»
  • 14.40 Майстар-класы па традыцыйных беларускіх танцах
  • 15.20 – 15.30 Частунак гасцей традыцыйнымі «Дудуткаўскімі» частункамі
  • 15.30 Выступ фальклорнага ансамбля «Крупіцкія музыканты» і ансамбля танца «Крупіца»
  • 16.10 Майстар-класы па традыцыйных беларускіх танцах
  • 12.00 – 19.00 Праца пляцоўкі «Вулічныя гульні-настолкі»
  • 12.00 – 19.00 Катанне на поні (за дадатковую плату)

Наведаць свята 24.09.2022 Вы можаце ў рамках экскурсіі «Дудуткі», адправіць заяву на якую можна ўжо цяпер.