Навіны: Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» запрашае на Каляды!

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень 1 Люты 4 Сакавiк 7 Красавiк 8 Май 4 Чэрвень 6 Ліпень 7 Жнiвень 7 Вераснь 7 Кастрычнiк 4 Лiстапад 4 Снежнь 8
Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» запрашае на Каляды!

Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» запрашае на Каляды!

18-Снежня-2022

Надышоў чаканы час дзіваў і падарункаў, зімовых забаў і вясёлых гульняў! Сядзіба «Дукорскі маёнтак» запрашае на святкаванне «Калядаў», якія праводзяцца тут аж да 15 студзеня 2023 года!

Далучайцеся да святкавання Калядаў у Дукорскім маёнтку. Вы пабачыце спектакль традыцыйнага беларускага лялечнага тэатра, сустрэнецеся з каляднымі героямі, станеце ўдзельнікамі калядавання, навучыцеся калядным песням ды танцам.

А напрыканцы праграмы, вядома, ніхто не застанецца без салодкіх падарункаў ды падарожжа на брычцы (ці санях).

У вольны час у вас будзе магчымасць наведаць перакулены дом, рамесныя майстэрні (ганчарню, майстэрню саломапляцення, васковых свечак ды кузню), браму, стайню, заасад, 400-гадовы дуб, выставу рэтра-аўтамабіляў, сярэднявечнае гарадзішча.

Наведаць «Каляды» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Дукорскі маёнтак», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.