Навіны : Адкрыццё на партале галерэі Грышук Арсенал
Адкрыццё на партале галерэі Грышук Арсенал
06-Красавiка-2023На партале Ekskursii.by адкрыўся новы музей - галерэя «Грышчук Арсенал». Галерэя была адкрыта Грышуком Анатолем Георгіевічам, ганаровым грамадзянінам Гродна, мецэнатам і калекцыянерам.
Галерэя «Грышчук Арсенал» хоць і маладая, але багатая на экспанаты. Змяшчае ў сабе 3 залы - Зала халоднай параднай зброі, зала палявання і рыбалкі і зала Алімпійскай славы.
У зале халоднай параднай зброі размешчаны розныя парадныя і ўзнагародныя клінкі 19-20 стст. Жамчужынамі калекцыі з'яўляюцца Залаты цырыманіяльны меч масонаў і шпага ў гонар каранацыі Лізаветы II, а таксама многія парадныя клінкі.
Зала палявання і рыбалкі раскажа больш пра тое, як праходзіла паляванне, у ім вы ўбачыце калекцыю піўных куфляў, курыльных трубак і паляўнічых ражкоў.
У зале Алімпійскай славы знаходзяцца медалі Аляксандра Курловіча - самага моцнага чалавека на зямлі, а таксама залатыя медалісты Гродзеншчыны.
Наведаць Галерэю «Грышчук Арсенал» можна ў рамках экскурсіі Каралеўскі горад Гродна.