Навіны: Свята Івана Купалы ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі:
Студзень
4
Люты
4
Сакавiк
1
Красавiк
7
Чэрвень
3
Ліпень
3
Жнiвень
3
Вераснь
4
Кастрычнiк
5
Лiстапад
3
Снежнь
8

Свята Івана Купалы ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
30-Чэрвеня-2023Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае наведаць свята Івана Купалы, якое пройдзе на тэрыторыі ІКК «Музей пад адкрытым небам» 8 ліпеня 2023 года а шостай гадзіне вечара.
Купалле – адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў паганскія часы.
- выступленні ансамбля «Спасаўка», калектыву «Прыпяцкі»;
- тэатралізаваны паказ;
- майстар-класы ў музейных хатках;
- дзіцячыя атракцыёны;
- фатазона;
- народныя песні, танцы, карагоды;
- пошук папараць кветкі;
- абрад пускання вянкоў на ваду;
- купальскае вогнішча;
- дыскатэка і феерверк.
Вас чакае:
На тэрыторыі музея будуць працаваць гандлёвыя рады, дзе можна не толькі смачна паесці, але і набыць мясныя, рыбныя дэлікатэсы, сувенірную прадукцыю. Здзейсніць рачную прагулку на цеплаходзе, маторных лодках па разлівах Прыпяці.
Апошнія навіны Экскурсія Сафары на Прыпяцкім Полессі
25-Лютага-2025
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае 1 сакавіка 2025 года на яркае і вясёлае святкаванне развітання з зімой – «Зіму праводзім, вясну сустракаем!», прымеркаванае да свята Масленіца!
21-Лютага-2025
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ўсіх правесці незабыўную ноч у асяроддзі дзікай прыроды на фестывалі «Ноч Соў», які адбудзецца 1-2 сакавіка 2025 года. Гасцей чакае захапляльная праграма, напоўненая адкрыццямі і яркімі ўражаннямі.
Навагодняя анімацыйна-забаўляльная праграма «У гасцях у Палескага Зюзі ў Навагоднім «Сафары-парку» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
16-Снежня-2024Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ў навагодні сафары-парк, 14 снежня 2024 года па 19 студзеня 2025 года, дзе вы пазнаёміцеся з Палескім Зюзям — Палескім Дзедам Марозам, яго прыгажуняй Унучкай і казачнымі персанажамі, зможаце акунуцца ў арыгінальную праграму «У гасцях у Палескага Зюзі» з казачнай атмасферай, танцамі, весялосцю, падарункамі і эмоцыямі.