ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Свята Івана Купалы ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень4
Экскурсія Сафары на Прыпяцкім Полессі

Свята Івана Купалы ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

30-Чэрвеня-2023

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае наведаць свята Івана Купалы, якое пройдзе на тэрыторыі ІКК «Музей пад адкрытым небам» 8 ліпеня 2023 года а шостай гадзіне вечара.

Купалле – адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў паганскія часы.

    Вас чакае:

  • выступленні ансамбля «Спасаўка», калектыву «Прыпяцкі»;
  • тэатралізаваны паказ;
  • майстар-класы ў музейных хатках;
  • дзіцячыя атракцыёны;
  • фатазона;
  • народныя песні, танцы, карагоды;
  • пошук папараць кветкі;
  • абрад пускання вянкоў на ваду;
  • купальскае вогнішча;
  • дыскатэка і феерверк.

На тэрыторыі музея будуць працаваць гандлёвыя рады, дзе можна не толькі смачна паесці, але і набыць мясныя, рыбныя дэлікатэсы, сувенірную прадукцыю. Здзейсніць рачную прагулку на цеплаходзе, маторных лодках па разлівах Прыпяці.

Апошнія навіны Экскурсія Сафары на Прыпяцкім Полессі