Навіны : Свята «Дажынкі» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту
Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі:
Студзень4Люты4Сакавiк1Красавiк7Чэрвень3Ліпень3Жнiвень3Вераснь4Кастрычнiк5Лiстапад3Снежнь1

Свята «Дажынкі» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту
23-Жнiўня-2023Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць Вас наведаць свята "Дажынкі", якое пройдзе 26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00.
Час вясновага пасева і апрацоўкі зямлі прайшоў, настаў час свята заканчэння збору ўраджаю – Дажынак.
Асноўны сэнс дажыначных абрадаў – аддзячыць зямлю за ўраджай і забяспечыць здароўе і дабрабыт на ўвесь астатні год.
- рэканструкцыя абраду «Дажынкі»;
- майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпом;
- майстар-клас па вырабе снапа «Гаспадар»;
- выступленне фальклорнага калектыву «Скарбніца традыцый»;
- беларускія танцы і гульні;
- традыцыйныя жніўныя песні.
Праграма свята:
За дадатковы поплатак можна набыць сувеніры ад народных майстроў і наведаць «Беларускую карчму».