Навіны : Экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
Экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»
13-Ліпеня-2024Не выпусціце магчымасць патрапіць на займальную арніталагічную экскурсію «Уладар пярсцёнкаў», якая праводзіцца толькі адзін раз ― 20 ліпеня 2024 г. у Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Перазагрузка ад гарадской мітусні гарантавана.
Экскурсія дазволіць вам пазнаёміцца з дзіўным светам птушак, навучыцца адрозніваць іх па вонкавым выглядзе і галасах, а таксама даследаваць дзікую прыроду і археалогію парка.
Праграма вельмі насычаная і не пакіне нікога абыякавым:
- паназіраеце за самай маляўнічай птушкай Беларусі ― залацістай жмуркай у бінокль і падзорную трубу;
- пазнаёміцеся з іншымі птушкамі Нацыянальнага парка;
- даведаецеся, навошта кальцуюць птушак, куды яны ляцяць і цікавыя факты пра іх;
- прыміце ўдзел у іх кальцаванні разам з арнітолагамі ў палявым лагеры;
- прагуляецеся па маляўнічых Палескіх «Мальдывах» і знойдзеце археалагічныя артэфакты перыяду новага каменнага веку;
- выкупаецеся ў прыгожым старым возеры пасярод белых гарлачыкаў;
- атрымаеце магчымасць убачыць і сфатаграфаваць балотных чарапах, калі яны зробяць ласку прагуляцца па пяшчаных выдмах.
Дзень абяцае быць багатым на ўражанні, захапляльныя краявіды і прыгожыя фатаграфіі пасярод першароднай беларускай прыроды.
Для наведвання Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» вы можаце замовіць індывідуальную экскурсію «Тураў ― Ляскавічы». Для гэтага звяжыцеся з намі па тэлефоне ці напішыце ў зручны мэсанджар.