Навіны : Сырная субота ў Тураве
Сырная субота ў Тураве
19-Верасня-2024Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ўсіх ахвотнікаў 21 верасня 2024 года на дзіўнае свята сыру. Не выпусціце ўнікальнага шанцу ўзяць удзел у гэтай аўтэнтычнай імпрэзе!
У Тураве ведаюць як здзівіць самых вытанчаных гурманаў! Чараўніцы з кафэ «Тураў+» вараць найсмачны крафтавы сыр ручной працы па сакрэтных рэцэптах і 21 верасня аб'яўляюць «Сырную суботу»!
Толькі ў гэты дзень, з 11:00 да 14:00 будуць адкрыты запаветныя сырныя каморы і будзе праведзена дэгустацыя сыру.
А пасля дэгустацыі сыру і сытнага абеду з настоячкамі можна і па выбітнасцях старажытнага Турава прайсціся.
Для наведання сырнай суботы ў Тураве вы можаце заказаць індывідуальную экскурсію «Тураў ― Ляскавічы». Для гэтага звяжыцеся з намі па тэлефоне ці напішыце ў зручны месэнджар.