ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Выстава L'ensemble ў Нясвіжскім замку

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь2

Выстава L'ensemble ў Нясвіжскім замку

20-Снежня-2013
Экскурсійны аддзел ПНВУП "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" запрашае наведаць выставу «L'ensemble», якая праводзіцца ў Нясвіжскім замку з 12 снежня 2013 года да лютага 2014 года. На выставе будзе прадстаўлены спальны гарнітур князёў Радзівілаў часоў Выдатнай эпохі («La Belle Epoque»).

Вы зможаце ўбачыць 15 прадметаў арыстакратычнага побыту, сярод якіх ложак, шафы, прыложкавыя тумбачка, кушэтка, камода, стол, крэслы, буфет і інш. Мэбля выканана ў светлых танах, дэкарыраваная разьбой і размалёўкай, а некаторыя прадметы адзначаны фамільным гербам знакамітага княжага роду Радзівілаў. Гарнітур, створаны ў Францыі напрыканцы ХІХ ст., належаў Луізе Радзівіл - жонцы князя Канстанціна Радзівіла.
Па заканчэнні выставы экспазіцыя будзе размешчана ў рэканструяванай спальні княгіні.

Наведаць Нясвіжскі замак Вы можаце кожную нядзелю, а таксама 2, 3, 4 і 5 студзеня 2014 года. Таксама запрашаем на экскурсію Мір-Нясвіж карпаратыўныя групы на любыя жаданыя Вамі даты.