Навіны: У госці да Дзеда Марозу

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень 3 Люты 6 Сакавiк 2 Красавiк 7 Май 1 Чэрвень 4 Ліпень 9 Жнiвень 5 Вераснь 2 Кастрычнiк 7 Лiстапад 6 Снежнь 7
У госці да Дзеда Марозу

У госці да Дзеда Марозу

25-Лiстапада-2014

Мяккай посцілкай першага снегу ахінае вячыстыя дрэвы ў Белавежскай пушчы Дзядуля Мароз, малюе ўзоры на ледзяной паверхні сажалак, скубае дзетак за шчокі, і аднекуль здалёку даносіцца пабразгванне званочкаў. Акунуцца ў дзівосны свет чароўных мрояў можа кожны - Дзядуля Мароз запрашае ўсіх у сваю таямнічую і напоўненую шчасцем рэзідэнцыю, гасцінна расхінаючы дзверы свайго Маёнтка ў Белавежскай пушчы.

Ці ведаеце Вы, што такі звыклы для нас снег не проста пагодная з\'ява. Што з першай сняжынкай абуджаецца Дух Каляд, усяляючы ў сэрцы людзей дабрыню і веру ў цуд. Што Дзед Мароз дастае з куфра ў сваёй хатцы вышыты лютымі маразамі кажух і пачынае збіраць падарункі для паслухмяных і руплівsх дзяцей. Што з першым снегам мы пачынаем адчуваць любоў і адкрываем сэрцы насустрач адзін аднаму... Як важна менавіта цяпер падарыць сваім блізкім мару - сустрэчу з Дзедам Марозам, на вушка якому можна загадаць сваё запаветнае жаданне.

Запрашаем далучыцца да нашай групы і здзейсніць займальную паездку да Дзеда Мароза і Снягуркі. Бліжэйшыя выезды з Мінска запланаваны на 25 і 27 снежня, а таксама 2 і 4 студзеня; аўтобус з Брэста будзе адпраўляцца 2 і 5 студзеня.

У праграме экскурсіі вальеры з жывёламі, найбагацейшы ў Беларусі музей прыроды, Маёнтак Дзеда Мароза, сытны абед і гарачы чай на маршруце.

Радуйцеся першаму снегу і падарожнічайце з Ekskursii.by

  • «Праводзіны Снягуркі» ў Сядзібе беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы (15 лютага 2025 года)

    05-Лютага-2025
    Інтэрнэт-партал Ekskursii.by запрашае ўсіх жадаючых 15 лютага 2025 года наведаць святочнае мерапрыемства «Праводзіны Снягуркі» у Сядзібе Дзеда Мароза. Гасцей чакае захапляльная праграма з традыцыямі, гульнямі і сюрпрызамі!
    падрабязней
  • Казачная інтэрактыўная праграма «Алгарытмы Новага года» ў Белавежскай пушчы!

    20-Лiстапада-2024
    У маёнтку Дзеда Мароза 7 снежня 2024 пройдзе фестываль самадзейнасці «Агні зімы» і фестываль аніматараў «Добрыя чараўнікі», прымеркаваныя да адкрыцця «зімовага» турыстычнага сезону і прыезду Снягуркі.
    падрабязней
  • Зімовы кірмаш-фестываль у Сядзібе беларускага Дзеда Мароза.

    17-Снежня-2023
    У гонар 20-годдзя Сядзібы беларускага Дзеда Мароза на яго тэрыторыі з 23 па 25 снежня 2023 года пройдзе зімовы кірмаш-фестываль, дзе вызначана будзе горача ад эмоцый!
    падрабязней