ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Калядны баль у Мірскім замку

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1
Экскурсія Мірскі замак

Калядны баль у Мірскім замку

05-Снежня-2014
Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх ахвотнікаў стаць удзельнікам незабыўнага Каляднага балю ў Мірскім замку.

2 студзеня 2015 г. у сценах залы Мірскага замка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё балю. Святочны паланэз, урачыстая музыка, венскі вальс, французская кадрыля, полька-тройка і іншыя танцы перанясуць гасцей у рамантычную атмасферу XIX стагоддзя. Будзе арганізаваны Рэтра-салон у стылі 20 - 30-х гг. ХХ у. з запальнымі танцамі пад жывое выкананне джаза, фотаздымкай у даўнейшых інтэр'ерах і праглядам нямога кіно. А для самых маленькіх адбудзецца Дзіцячы Калядны баль. Дамам і кавалерам мае быць перажыць чароўныя хвіліны ў якасці гасцей княгіні Радзівіл – гаспадыні замка. Апроч даўнейшых танцаў, якім навучаць княскія прыдворныя, баль насычаны даўнейшымі гульнямі і конкурсамі. Пасля сканчэння мерапрыемствы дзецям будуць уручаны падарункі.

А 3 студзеня 2015 г.адбудзецца чаканая навагодняя падзея – Мірскі баль, які дазволіць гасцям замка адчуць сябе праўдзівымі дамамі і кавалерамі. На гэтым чароўным і запамінальным свяце ў кожнага з прысутных будзе магчымасць узяць удзел у гульнях, майстар-класах і, вядома ж, патанчыць.

Адправіць заяўку на браніраванне экскурсіі «Мірскі замак» можна ўжо зараз.