Архiў навiн

Студзень6Люты6Сакавiк6Красавiк5Май11Чэрвень6Ліпень12Жнiвень8Вераснь4Кастрычнiк5Лiстапад4Снежнь8
  • 28 Мая 2014

    З 28 мая па 1 чэрвеня 2014 у г. Клімавічы пройдзе XIV Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».

    Фестываль у чарговы раз збярэ прадстаўнікоў з Беларусі і іншых дзяржаў. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Спаборніцтвы праводзяцца ў 2 узроставых катэгорыях - малодшая (9-12 гадоў) і старэйшая (13-16 гадоў).
    Заяўленыя наступныя намінацыі:

    • «Вакальнае мастацтва» - намінацыі: салісты, ансамблі (дуэт, трыа, квартэт і інш.) народных і эстрадных спеваў;
    • «Харэаграфічнае мастацтва» - намінацыі: харэаграфічныя калектывы народна-сцэнічнага, эстраднага танца;
    • «Выяўленчае мастацтва» - намінацыі: жывапіс, графіка;
    • «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» - намінацыі: дэкаратыўна-прыкладная творчасць, мастацкія рамёствы.

    Пераможцы фестывалю атрымліваюць Гран-пры, прызёры - дыпломы і памятныя прызы.

    Праграмай фестывалю таксама прадугледжаны конкурсныя праслухоўванні, канцэртныя праграмы ўдзельнікаў і гасцей, майстар-класы, выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, конкурсы малюнкаў на мальберце і асфальце і многае іншае.

    падрабязней