Архiў навiн

Студзень4Люты9Сакавiк5Красавiк6Май9Чэрвень6Ліпень8Жнiвень5Вераснь5Кастрычнiк5Лiстапад11Снежнь8
  • 24 Лютага - 17 Сакавiка 2024

    Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае ўсіх жадаючых наведаць святочную праграму «Э-ге-гей! Масленіцf!», якая будзе праходзіць з 24 лютага па 17 сакавіка 2024 года!

      Праграма:

    • 45 хвілін – экскурсія ў Музеі прыроды – дзіўны свет жывёл;
    • 45 хвілін – анімацыйна-забаўляльная масленічная праграма – традыцыйныя беларускія гулянні на новы лад;
    • 15 хвілін – пачастунак пышнымі блінчыкамі – смачныя блінцы на свежым паветры з травяным чаем і варэннем;
    • 90 хвілін – экскурсія ў «Лясным заапарку» і «Заапарку хатніх жывёл».

    За дадатковую плату госці змогуць наведаць творчы майстар-клас па стварэнні сувеніра, паказацца на санях, а таксама наведаць Музей мёда і Музей міфалогіі.

    Месца: Лепельскі раён, п. Дамжэрыцы
    Час: з 24 лютага па 17 сакавіка 2024 года.
    падрабязней
  • 1 - 3 Сакавiка 2024

    У Мінску з 1 па 3 сакавіка 2024 года пройдзе спецыялізаваная выстава для абітурыентаў, школьнікаў і студэнтаў «Адукацыя і кар'ера 2024».

      Наведвальнікаў чакае:

    • сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх і замежных універсітэтаў, каледжаў і ліцэяў;
    • сустрэчы з прадстаўнікамі адукацыйных цэнтраў і школ па вывучэнні замежных моў;
    • квэсты і майстар-класы;
    • прэзентацыі;
    • зносіны з цікавымі людзьмі.

      Пасля выставы Вы зможаце:.

    • вызначыцца з будучай прафесіяй;
    • пачаць зарабляць самастойна;
    • выбраць краіну навучання;
    • даведацца больш пра студэнцкае жыццё і працяг навучання;
    • вывучыць замежную мову;
    • ацаніць прафесію ў IT.
    Месца: г. Мінск, Палац спорту.
    Час: 1-3 сакавіка 2024 года.
    падрабязней
  • Нацыянальны парк «Белавежская пушча» падрыхтавала вясёлае святкаванне Масленіцы 16 сакавіка 2024 — светлага і сонечнага дня для вясновага свята!

      У праграме:

    • музычна-забаўляльная праграма;
    • народныя гульні «Маладзецкія забавы»;
    • выставы-продажы;
    • майстар-класы рамеснікаў.

    Госці Сядзібы беларускага Дзеда Мароза змогуць пакаштаваць румяныя бліны з «пушчанскімі» начыннямі, гарачую травяную гарбату, шашлык з дзічыны, пачастункі палявой кухні!

    Час: Камянецкі раён, в. Каменюкі.
    Месца: 16 сакавіка 2024 года.
    падрабязней
  • 17 - 18 Сакавiка 2024

    Гасцей базы адпачынку «Загарадны клуб «Фестывальны» 17 сакавіка 2024 года чакае яркае, цёплае і займальнае свята Масленіца!

      У праграме:

    • народныя забавы;
    • пазнавальна-забаўляльныя квэсты;
    • конкурсы з прызамі;
    • забаўкі для дзяцей і дарослых;
    • смачныя пачастункі;
    • вогненнае шоу;
    • і спальванне пудзіла!

    Гасцей чакае неверагодна цёплыя і шчырыя праводзіны зімы!

    Месца: Мінская вобласць, Валожынскі раён, Ракаўскі сельсавет, Загарадны клуб «Фестывальны»
    Час: 17 сакавіка 2024 года.
    падрабязней
  • 27 - 29 Сакавiка 2024

    З 27 па 29 сакавіка 2024 года ў Мінску пройдзе міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстава «Budexpo-2024», на якой вядучыя прадпрыемствы пакажуць свае дасягненні і навінкі!

      Ключавыя напрамкі выставы:

    • сучасныя будаўнічыя і аддзелачныя матэрыялы;
    • інструменты, абсталяванне і будаўнічая тэхніка;
    • навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць;
    • папулярызацыя і прасоўванне сучаснай актeальнай архітэктуры;
    • новыя горадабудаўнічыя праекты;
    • мадэлі гарадскога асяроддзя;
    • сучаснае, даступнае, камфортнае жыллё.

    Наведвальнікі выставы змогуць азнаёміцца з тэматыкай «разумнага горада/дома», даведацца больш аб выкарыстанні аднаўляльнай энергіі і шмат усяго карыснага.

    Месца: Мінск, пр. Пераможцаў, 14.
    Час: 27-29 сакавіка 2024 года.
    падрабязней