- Галоўная
- →
- Навіны
Фестываль «Viva Braslav»
Фестываль «Viva Braslav»
30 ліпеня ў раёне гарадскога пляжу возера Дрывяты адбудзецца фестываль «Viva Braslav». Вас чакае велізарная колькасць выдатнай музыкі, спорту і цудоўнага настрою, і ўсё гэта - у адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі!
Праграма фестывалю складаецца з двух частак - спартыўнай і музычнай. Адкрые праграму спартыўная частка, якая пройдзе днём на цэнтральным пляжы. Менавіта тут госці фестывалю змогуць паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах: пляжным валейболе, пляжным футболе, крос-кантры і іншых гульнях.
А пасля заканчэння спартыўных мерапрыемстваў, фестываль працягнецца канцэртам папулярных беларускіх і расійскіх выканаўцаў, а таксама танцавальнай музычнай праграмай ад дыджэяў з Еўропы, Расіі і Беларусі. Музычная праграма працягнецца да самай раніцы, і надоўга зарадзіць удзельнікаў фестывалю станоўчымі эмоцыямі і ўражаннямі!
Месца: Віцебская вобл., г. Браслаў, вул. Стадыённая, 1
Час: 30 ліпеня 2016 года