- Галоўная
- →
- Навіны
Фестываль міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока»

Фестываль міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока»
Экскурсійны аддзел турыстычнага прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» паведамляе: 21 жніўня 2016 г. у гарадскім парку г. Лепель пройдзе фестываль міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока».
Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў 12:00, пасля чаго пройдзе музычна-этнаграфічная праграма з удзелам носьбітаў аўтэнтычнай культуры і міфалогіі. Апроч таго запланавана прэзентацыя жартоўнай песні пра Цмока. Таксама будуць праведзены майстар-класы, прадэманстраваны кулінарныя шэдэўры, арганізавана дзіцячая праграма (гульні, казкі, легенды), пададзены аздараўленча-курортныя ўстановы і санаторыі Беларусі. Адпачыннікаў таксама чакае праграма «Магічны яр», якая ўключае абрадавыя дзеянні з русалкамі, выставу сувеніраў з Кітая, Індыі і іншых краін, старажытныя практыкі камунікавання з духамі прыроды. Апроч гэтага будзе ўнікальная магчымасць зрабіць сэлфі вобдым з жывым з Лепельскім Цмокам і з Талісманам баскетбольнага клуба «Цмокі» і заказаць мастакам партрэт з Цмокамі.
Месца: Віцебская вобл., г. Лепель, гарадскі парк
Час: 21 жніўня 2016, з 12:00 да 22:00